Нам есть чем гордиться…
3 июля — День Независимости Республики. Дата, которая для каждого белоруса ассоциируется не только с освобождением Минска от немецко-фашистских захватчиков, но и с началом становления пути республики как самостоятельной, независимой и миролюбивой. Сегодня нам есть чем гордиться!
Дар’я ЯНКЕЛАЙЦЬ, выпускніца Паляцкішскай СШ:
— У кожнага з нас ёсць куток, тое самае акенца, праз якое мы ўглядаемся ў вялікі свет. Малая радзіма — месца сілы, наш гонар. Для мяне гэта мілыя сэрцу краявіды, лясы, дагледжаныя палі і квяцістыя лугі Паляцкішак. Шчыра радуюся таму, што жыццё ў аграгарадку не спыняецца, спадзяюся, што гэтак будзе і надалей.
Люблю сваю радзіму за звонкую песню і шчаслівы смех, бо нашыя людзі і працаваць, і адпачываць умеюць. Усім сэрцам адчуваючы любоў да яе, ведаю — гэта назаўжды. Лічу, што нашыя малыя населеныя пункты з’яўляюцца адлюстраваннем жыцця дзяржавы і народа. Нам, маладому пакаленню, павінна хапіць і розуму, і сіл, для захавання гэтых мясцін, прадаўжэння лепшых традыцый продкаў.
Віншую ўсіх землякоў з надыходзячым святам Рэспублікі і шчыра жадаю супакою і шчасця ў сем’ях, а мілай краіне — далейшага росквіту.
Записала Екатерина ГАЙЖЕВСКАЯ.