Санктуарый Каралевы нашых сем'яў у Тракелях запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе «Тракелі — крыніца натхнення»

Общество 25 мая 23 822
Санктуарый Каралевы нашых сем'яў у Тракелях запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе «Тракелі — крыніца натхнення»

изображение_viber_2023-05-24_19-38-09-474.jpg
  На конкурс прымаюцца калектыўныя, сямейныя і асабістыя здымкі. Вітаюцца аўтарскія матэрыялы з неардынарным сюжэтам, крэатыўнай кампазіцыяй.

Прымаюцца не больш за 3 работы ў фармаце JPEG высокай якасці, параметрам не менш за 1600 пікселяў, якасцю 300 dpi. Фотаздымкі не могуць быць апрацаваны, мець рамкі і надпісы часу і даты.

Можна прадставіць фота ў намінацыях:

— «Спадчына» — адлюстроўваюць гістарычныя і культурныя аб'екты, помнікі архітэктуры;

— «Вышыня» — з вышыні птушынага палёту;

— «Прастора» — Марыйнага саду, аграгарадка Тракелі;

— «Асобы і пакаленні» — адзіночныя, парныя ці групавыя фота, што адлюстроўваюць каларыт і раскрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкавасць душы чалавека;

— «Жывыя традыцыі» — рэпартажныя фота, што падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў аграгарадка, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў.

Працы неабходна дасылаць на пошту bieganski@mail.ru. Трэба ўказаць прозвішча і імя, узрост, месца жыхарства.

Работы дасылаюцца да 15 жніўня. Лепшыя будуць выстаўлены ў Instagram, а таксама надрукаваны ў новай кнізе. Пераможцы будуць узнагароджаны 20 жніўня.