Пазнавальная і цікавая паездка паляцкішскіх школьнікаў
У час зімовых канікул вучні Паляцкішскай сярэдняй школы здзейснілі экскурсію ў Ліду. Першы наведаны аб’ект — адкрытае акцыянернае таварыства “Лідахлебапрадукт”, буйнае перапрацоўчае прадрыемства, вядучы вытворца мукамольнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе экскурсіі вучні ўбачылі ўсе этапы вытворчасці мукі: ад збожжа да ўпакоўкі гатовай прадукцыі. Цікавасць у вучняў выклікала наведванне лініі па вытворчасці макаронных вырабаў “LIGRANO”. Расказ спецыяліста быў цікавы і змястоўны. Вучні пераканаліся ў тым, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе.
Напрыканцы экскурсіі кожны ўдзельнік атрымаў навагодні падарунак.
Не менш цікава было ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Вучні наведалі экспазіцыю “Прырода Лідчыны”. Супрацоўнік музея з вялікім задавальненнем расказала многа цікавага аб лясных жыхарах, асаблівасцях жывёльнага і расліннага свету лідскага краю.
Паездка была вельмі пазнавальнай.
Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог Паляцкішскай сярэдняй школы.
Фота аўтара.