13 представителей Гродненщины удостоены государственных наград за многолетний плодотворный труд и значительный личный вклад в развитие АПК

Власть 15 ноября 22 621
13 представителей Гродненщины удостоены государственных наград за многолетний плодотворный труд и значительный личный вклад в развитие АПК

13 представителей Гродненщины удостоены государственных наград за многолетний плодотворный труд и значительный личный вклад в развитие АПК

Указ о награждении подписал Президент.

Дзяржаўных узнагарод удастоены 78 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны Указ №404 падпісаў 14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сярод узнагароджаных 13 прадстаўнікоў Гродзеншчыны.

Так, ордэнам Айчыны II ступені узнагароджаны:

Дымінскі Юрый Генрыхавіч, трактарыст-машыніст філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат "Скідзельскі” Шчучынскага раёна;

Каляда Канстанцін Уладзіміравіч, прафесар кафедры раслінаводства Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта;

Мацейка Алена Станіславаўна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі УСП “Новы Двор-Агра” Свіслацкага раёна;

Штэйн Андрэй Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Карэліцкага раёна;

медалём “За працоўныя заслугі”:

Афанасік Дзмітрый Віктаравіч, трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Дзятлаўскага раёна;

Батура Вольга Чаславаўна, аператар машыннага даення МТФ “Гальшаны” КСУП “Гальшаны” Ашмянскага раёна;

Вабішчэвіч Андрэй Грыгор’евіч, намеснік дырэктара па вытворчасці РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна;

Заміроўскі Віктар Антонавіч, дырэктар КСУП “Племзавод “Рось” Ваўкавыскага раёна;

Клемята Вікторыя Нікадзімаўна, намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі КСУП “АграСолы” Смаргонскага раёна;

Кузьмянок Максім Пятровіч, дырэктар Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў;

Макарчук Васілій Міхайлавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Імя Дзяржынскага” Слонімскага раёна;

Мікліс Леанард Станіслававіч, памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна;

Шантыр Аляксандр Станіслававіч, старшыня СВК “Гродзенскі”.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, якім аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена першаму намесніку старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Кадргулаву Дзмітрыю Рафаэлавічу.

Фото:из архива "ГП"

https://grodnonews.by/