Прадстаўнікі Воранаўскага раёна прымаюць удзел у абласных "Дажынках-2022"
Вырабамі з гліны здзіўляе гасцей свята Німатула Шарыпаў, майстра аддзела раместваў з Германішкаў. Пераемнік народнага майстра Беларусі Анжэла Ладыш з Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці знаёміць жадаючых з асаблівасцямі мясцовага ткацтва. Самыя цікаўныя атрымліваюць майстар-класы ад майстроў воранаўскай зямлі.
На падворку Воранаўскага каледжа майстар вытворчага навучання Валерый Буця разам са сваімі навучэнцамі дэманструюць працу вучэбных электрычных стэндаў для праверкі свечак запальвання.
Супрацоўнікі сацыяльнай службы Гродзеншчыны аб'ядналіся, каб паказаць лепшы вопыт ТЦСАН. На іх падворку выстаўлены лепшыя работы рэабілітацыйных майстэрняў, удзельнікаў гурткоў і клубаў.
На абласныя "Дажынкі" воранаўчане прывезлі каравай вагой у сем кілаграмаў і двухметровы сноп. У сноп работнікі культуры ўплялі не толькі каласкі і кветкі, але і кукурузу, якой багата Воранаўшчына.