Жалудок запрашае гасцей. 14 жніўня ў гарадскім пасёлку пройдзе традыцыйнае свята - Фестываль кветак

Жалудок запрашае гасцей. 14 жніўня ў гарадскім пасёлку пройдзе традыцыйнае свята - Фестываль кветак

Жалудок запрашае гасцей. 14 жніўня ў гарадскім пасёлку пройдзе традыцыйнае свята - Фестываль кветак

У гэты раз яно прысвечана Году гістарычнай памяці.

У пятнаццаты раз на адкрытай пляцоўцы па вуліцы 17 Верасня збяруцца аматары і знаўцы прыгажосці, прыроды і дызайну. Фларыстычныя кампазіцыі і неверагодныя букеты, майстар-класы ад народных майстроў, нацыянальная кухня – усё гэта для гасцей фестывалю.

У фестывальнай праграме запланаваны выстава-продаж кветак, пакаёвых раслін, тавараў для садаводаў, правядзенне конкурсаў на лепшы кветнік маладой сям’і і пажылых грамадзян, ландшафтную кампазіцыю, букет, кветкавы касцюм, вянок, кампазіцыю з саломы.

На свяце будуць арганізаваны выставы-продажы вырабаў народных умельцаў, лекавых траў, прадукцыі пчаляроў, гандаль сувенірамі. У гандлёвых радах будзе прадстаўлена прадукцыя сельгаспрадпрыемстваў і фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Жалудоцкага сельсавета, прадстаўнікі іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак шчучынскага рэгіёна прадставяць свае кветкавыя прэзентацыі.

Яркія канцэртныя нумары гледачам падораць творчыя калектывы і народныя таленты Шчучынскага раёна. Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 13.00.

dzyannica.by