Варажба, скокі праз вогнішча і пошукі папараць-кветкі. З якімі абрадамі і павер’ямі звязана свята Купалля і што трэба рабіць у таямнічую купальскую ноч

Варажба, скокі праз вогнішча і пошукі папараць-кветкі. З якімі абрадамі і павер’ямі звязана свята Купалля і што трэба рабіць у таямнічую купальскую ноч

Варажба, скокі праз вогнішча і пошукі папараць-кветкі. З якімі абрадамі і павер’ямі звязана свята Купалля і што трэба рабіць у таямнічую купальскую ноч

Фалькларыст распавёў “ГП” аб традыцыях купальскай ночы.

Купалле – свята, якое са старажытных часоў і па сённяшні дзень беларусы святкуюць з вялікім задавальненнем: прыгаюць праз вогнішча, водзяць карагоды, а глыбокай ноччу ідуць шукаць галоўную таямніцу Купалля – папараць-кветку.

Дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, фалькларыст Руслан Казлоўскі распавёў “ГП” аб традыцыях купальскай ночы, якія існавалі з далёкіх часоў і шмат у чым захаваліся па сённяшні дзень не толькі на Гродзеншчыне, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

– Часам можна пачуць двайную назву гэтага свята – Ян або Іван Купала. Звязана гэта з такім святам у хрысціян, як дзень народзінаў Яна Папярэдніка, які, як вядома, ахрысціў Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.

Наконт святкавання Купалля, існавала шмат традыцый. Пачыналася з таго, што дзяўчаты з самай раніцы 24 чэрвеня (ў сённяшні час гэта 6 ліпеня) беглі на поплаў, каб сабраць зёлкі. Падчас збору яны спявалі песні замоўнага характару, што надавала гэтым раслінам моц. Сабраныя зёлкі захоўваліся ў чырвоным куце пад абразамі. Потым гэтыя зёлкі дапамагалі ад розных хваробаў і нават ад вядзьмарства, а кідалі іх ў купальскі агонь як сімвал асвячэння агню. Зёлкі ўпляталіся ў вянкі пад песні, дзе жадалі добрага ўраджаю і шчаслівай сям’і. Вось у такіх вянках, як верылі, была магія, якая была накіравана на каханне, дабрабыт, на знаходжанне жаніха як са сваёй вёскі, так і з іншых. 

Мастер-класс по плетению венков и хороводы вокруг костра - на Августовском канале отметят Купалье

Песні, якія спяваліся ў святочны час, былі вясельна-абрадавага характару. Назіраюцца і  шлюбныя, любоўныя матывы, магічныя любоўныя элементы, сустракаецца варажба і замовы. У песнях Гродзеншчыны захоўваюцца элементы такога культу, як пакланенне сонцу. Абрады, традыцыі, павер’і Купалля можна знайсці ў народных прыкметах. Напрыклад, на Купалле раса – будуць агуркі. На Мастоўшчыне ўвогуле была свая цікавая прыкмета – пералезеш 12 платоў па агародах у дзень Яна – выканаецца жаданне.

У адрозненне ад Гродзеншчыны на Палессі існаваў звычай спальвання жывога дрэва. На свята ішлі ў лес, клалі сухую бяросту на жывое дрэва і затым спальвалі яго. Пад спальваемае дрэва неслі качан капусты, каб капуста расла, ці бурак, каб быў ураджай. Лічылася, што праз агонь сіла сонца сыйдзе на буракі, капусту і іншае. Вось фалькларысты лічаць, што гэта сімвал сусветнага дрэва, – расказвае Казлоўскі Руслан.

Цікавыя звесткі ёсць пра архаічную мадэль свету – Сусветнае Дрэва. Але што значыць дадзеная мадэль? Сусветнае Дрэва – цэнтр свету, што злучае Неба, Зямлю і Падземнае царства; сімвал жыцця, абнаўлення, Космасу, вызначаецца мудрасцю. У Дрэве можна знайсці і паралельную структуру з целам чалавека, а таксама з яго дзейнасцю: крона – галава, ствол – тулава, карані – канечнасці; малюецца вобраз генеалагічнага дрэва чалавека, сям’і, дрэва жывых вядомых жывёл, дрэва моў і г.д. Вобраз Дрэва шмат упамінаецца ў міфах, казках, песнях, прыкметах і замовах.

– На Віцебшчыне існаваў абаходны абрад. Яго ўдзельнікі прыходзілі ў кожны дом, спявалі адмысловыя рытуальныя песні і атрымлівалі за гэта ўзнагароду. Ён падобны да каляднага абраду. У сваю чаргу на Міншчыне выконвалася спальванне “ведзьмы”. Рабілася лялька, што ўвасабляла ведзьму, якая потым спальвалася на купальскім вогнішчы. А на Палессі рабілася спальванне костак коней, кароў, авечак, так, лічылася, нішчыцца зло.

Сярод абрадаў вылучалася варажба, менавіта дзявочая. Дзяўчаты бралі вянкі, пасярэдзіне яны рабілі такое перапляценне з ільну, прымацоўвалі туды свечку, якая запальвалася ад купальскага вогнішча. Так рабілі на Гродзеншчыне. У іншых рэгіёнах Беларусі было трошкі інакш: дзве трэсачкі ставілі накрыж, а тады ўжо на іх прымацоўвалі свечку. Пасля гэтага разам з замовай вяночкі пускалі на ваду. Глядзелі: калі плыве вяночак, то дзяўчына скора выйдзе замуж, калі стаіць – чакай наступны год, павольна круціцца – застанешся ў старых дзеўках, топіцца – хуткая смерць.

У многіх раёнах Беларусі і ў прыватнасці ў Гродна купальскае вогнішча размяшчалася каля рэчкі або возера, магчымае месца дапускалася на скрыжаванні дарог. Само вогнішча запальвалася толькі пасля таго, як знікне за гарызонтам сонца, – расказаў Руслан Казлоўскі.

000023_754B21FF3C21E8C94325859C00788A24_134697.jpg

Купальскае вогнішча ў тыя часы лічылася свяшчэным. Яно ўвасабляла і сімвал знішчэння старога, непатрэбнага, злога, каб прынесці ў свет новае. Таксама гэта і своеасаблівая мяжа, паласа, якую пераскоквалі маладыя і закаханыя, тым самым становячыся дарослымі. Вогнішча – сімвал свята, з якім праводзяцца шматлікія рытуалы і абрады на добрае ў жыцці і на ахову ад злога ўмяшальніцтва. Народ верыў, што агонь мае магічную і цудадзейную сілу, што можа лячыць хворых, даваць добры ўраджай пры тым, што дадуць “ахвяру” (кінуць у агонь, напрыклад, пучок лёну ці жыта, аўса). 

– Вечарам жа дзяўчаты спявалі і з вянкамі ішлі да купальскага вогнішча. Там ужо вадзілі карагоды. Абавязковымі былі скокі праз агонь. У гэтых скоках закладзена магічная аснова. А гэта: збаўленне ад усяго злога і ад якіх-небудзь грахоў. Пераскочыць важна было і для закаханых. Калі яны не расчапілі рукі, тады яны заўсёды будуць разам.

Цэнтрам Купалля з’яўляецца папараць-кветка. Папараць-кветка цвіце апоўначы ў гушчары лесу і гарыць быццам агонь, – распавядае Казлоўскі Руслан. – У купальскую ноч, калі хтосьці знойдзе ці ўбачыць яе, то стане празарлівым, зразумее мову мноства жывёл і раслін, атрымае незвычайныя здольнасці і іншае. Але не кожны здолее адшукаць: на шляху нячысцікі перашкаджаюць (вопратка чапляецца за дрэвы, драпаецца твар, карані робяць падножкі і іншае). Яшчэ небяспечным з’яўляецца і тое, што падчас пошукаў чалавек ад страху можа загінуць.

А ці ведалі вы, што цвяценне папараць-кветкі мае навуковае абгрунтаванне? Згодна з гэтым, навукоўцы тлумачаць выпраменьванне гэтай кветкі тым, што споры папараці здольны ў найменшай ступені свяціцца. Але гэта адбываецца не з кожнай. Такая з’ява назіраецца ў каралеўскай папараці, якая ў сваю чаргу на сённяшні дзень з’яўляецца самай рэдкай раслінай у Беларусі і занесена ў Чырвоную кнігу. Яе можна знайсці ў Белавежскай пушчы.

– Усе людзі, якія сабраліся ў купальскую ноч, чакалі ўзыходу сонца. І згодна з гэтым утварылася павер’е: пераліваецца сонца, грае – новыя вяселлі, добрыя ўраджаі і гаспадарка. Раніцай сонца знаходзіцца ў вадзе і тады вельмі важна было старым і малым зайсці ў гэтую ваду (у раку ці возера). Купальская вада, у якой быццам знаходзіцца сонца, лечыць ад розных хвароб, нямогласцяў, нават надае сілы, моц.

Республиканский праздник «Купалье» вновь соберет друзей в Александрии 9 июля

Як верыў народ, менавіта ў гэтыя дні пачынаюць дзейнічаць ведзьмакі. Яны наносілі вялікую шкоду як людзям, так і гаспадарцы. Абарона – абавязковая справа падчас дзеяння злых сіл. Абараняліся так: у страху хаты клалі палын, лопух, чартапалох для таго, каб ведзьмакам не ўдалося сапсаваць гаспадарку. У хлявах каля акна і на парогі клалі крапіву – не ўвайдзе ніякая злая сіла. З кожным днём ад ночы Купалля мацнелі ведзьмакі і розныя злыя сілы. Патрэбна было тады раскідваць галавешкі з купальскага вогнішча па полі, каб ведзьмакі не паламалі жыта. Яшчэ ўтыкалі асінавыя галінкі па канцах поля, дзе ў выніку ўтвараўся бар’ер ад злых сіл, пасля чаго яны не маглі туды пранікнуць, – так пра гэта распавёў Руслан Казлоўскі. 

Вось так святкавалі Купалле нашы продкі, рэшткі гэтых традыцый можна назіраць і сёння. Бо Купалле – каштоўная скарбонка гісторыі і традыцый беларускага народа.

Снітко Крысціна

Фото:из архива "ГП"

https://grodnonews.by/