На паўднёвай ускраіне Воранава 20 красавіка асвяцілі скульптурную кампазіцыю Найсвяцейшай Дзевы Марыі, каталіцкі і праваслаўны паклонныя крыжы

В посёлке 20 апреля 22 2410
На паўднёвай ускраіне Воранава 20 красавіка асвяцілі скульптурную кампазіцыю Найсвяцейшай Дзевы Марыі, каталіцкі і праваслаўны паклонныя крыжы

1C9A1247.JPG

Усяго нядзеля аддзяляе сёлета святкаванне Вялікадня каталіцкімі і праваслаўнымі вернікамі. Устаноўка і асвячэнне хрысціянскіх сімвалаў і вобраза Маці Божай, прыўрочаных да гэтага светлага свята, стала знакавай падзеяй для жыхароў Воранава. Нават дождж, што зарадзіўся зранку, не перашкодзіў воранаўцам засведчыць, што ў райцэнтры з’явіўлася новае месца для супольнай малітвы.

1C9A1109.JPG

— Упэўнены, што створаны вобраз Дзевы Марыі будзе абярэгам для воранаўскай зямлі. А скультура стане візітнай карткай нашага пасёлка, — звярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук і падзякаваў усім неабыякавым людзям, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні.

Трэба адзначыць, што пры падтрымцы і садзейнічанні раённай улады да годнай Богу і людзям справы далучыліся шматлікія нераўнадушныя варанаўчане. Гэта і касцёльны камітэт, праваслаўныя вернікі, калектыў каледжа, кіраўнікі арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі.

1C9A1118.JPG

1C9A1120.JPG

1C9A1130.JPG

1C9A1134.JPG

1C9A1150.JPG

1C9A1178.JPG

1C9A1220.JPG

Паклонныя крыжы і скульптурную кампазіцыю Дзевы Марыі асвяцілі настаяцелі каталіцкага і праваслаўнага святыняў Анджэй Вітэк і Ігар Валошын. Здаўна на воранаўскай зямлі ў добрасуседстве і згодзе жывуць людзі розных нацыянальнасцей і канфесій і паважаюць адзін аднаго, зазначылі яны. Сімвалам гэтага і стала сёлетняе мерапрыемства. Няхай і надалей паміж варанаўчанамі не будзе разладу, заўжды пануе еднасць, а створаны вобраз Маці Божай будзе знакам умацавання нашай веры і духоўнасці.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.