Ігар Марзалюк: Гародня была адным з самых жаданых гарадоў для крыжаносцаў (+відэа)

Культура и духовность 11 февраля 22 1223
Ігар Марзалюк: Гародня была адным з самых жаданых гарадоў для крыжаносцаў (+відэа)

На тему сохранения исторической памяти рассуждает Игорь Марзалюк.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

Першыя 200 год існавання Вялікага Княства Літоўскага і Рускага вызначала зацятае супрацьстаянне з Тэўтонскім ордэнам. Землі Літвы, Заходняй і Паўночнай Беларусі былі арэнай пастаянных збройных канфліктаў з крыжакамі. Гародня (зараз Гродна) была адным з самых жаданых гарадоў для крыжаносцаў. Горад знаходзіўся на вастрыі ўдараў рыцарскіх набегаў «рэйзаў».

З 1280 года і да пачатку XV стагоддзя на горад і яго ваколіцы крыжакі ажыццявілі каля 20 нападаў. Пастаянная пагроза з боку Ордэна з неабходнасцю абумовіла ўзвядзенне дадатковых ліній умацаванняў вакол гарадскіх пасадаў, вядомых у пісьмовых крыніцах з 1325 г. Горад неаднаразова падвяргаўся нападам, спальваўся і разбураўся крыжакамі.

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

https://youtu.be/1wv56VDZyhQ

СТВ