Пірацкія прыгоды, бунцікі з баранак, полька на дыстанцыі... Чым яшчэ здзіўлялі ўдзельнікі конкурснай праграмы на “Карнавале весялосці” ў Воранаве?
Пасля феерычнага прывітання ўдзельнікаў фестывалю прадставілі журы кункурса. Сярод вызначальнікаў пераможцаў былі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповіч, намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Грыгаран, галоўны спецыяліст сектара культуры Воранаўскага райвыканкама Алена Барбаровіч, галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Андрэй Чапялюк.
Першымі для разагрэву публікі выйшаў народны тэатр гульні “Вясёлы дворык” Свіслацкага РЦКіНТ (мастацкі кіраўнік Ірына Гута). Ёны прадставіў увазе гледачоў сюжэтна-забаўляльную праграму “Веселые встречи с друзьями”. Сярод сяброў на сцэне ў большасці аказаліся дзеці. Іх вельмі зацікавіў чамаданчык штукара.
Следам на пляцоўку запрасілі народны тэатр студыі гульні “Ваўкавыскія забавы” (мастацкі кіраўнік Вольга Урбановіч). Дзятва з радасцю адправілася ў краіну салодкіх прысмакаў і не прагадала — шакаладкаў і карамелькаў хапіла ўсім.
Народны тэатр-студыя гульні “Свавольнік” Слонімскага РЦКНТіР (мастацкі кіраўнік Ганна Панашчык) запрасіла ў госці да вясёлых клоўнаў. Вось тут хлопчыкі і дзяўчынкі нястрымна рваліся паўдзельнічаць у конкурсах.
Сапраўдную пірацкую вечарыну прапанаваў народны тэатр студыі гульні “Пагуляначка” Зэльвенскага ЦКіНТ (мастацкі кіраўнік Лілія Кучарава).
Сябраваць заклікаў народны тэатр студыі гульні “Карагод” Свіслацкага ЦКіНТ (мастацкі кіраўнік Марыя Самалевіч). Добры Заяц-балалаец зладзіў танцы на палянцы і “перапісаў” сюжэт вядомай казкі “Колобок”.
Сапрўдную гістарычную экскурсію з элементамі гульні прадставілі артысты народнага тэатр гульні “Завадатар” са Смаргоні (мастацкі кіраўнік Вольга Грышан) у праграме “Смаргонскія абаранкі-забаўлянкі”.
Паспаборнічалі ў жартах і песнях “Суседзі” — народны тэатр-студыя гульні з Дзятлава (мастацкі кіраўнік Таццяна Янушкевіч). Іх “вясковыя забавы” прыйшліся даспадобы гледачам.
Для настрою і ўцехі прывіталі ўсіх “Воранаўскія пацехі” — народная студыя гульні (мастацкі кіраўнік Ірына Камінская). Землякі зладзілі добрую суседскую “гуляначку” з прыпеўкамі і полькай на дыстанцыі.
Народны тэатр гульні “100 друзей” палаца культуры з Ліды (мастацкі кіраўнік Ірына Кузняцова) прапанавалі гульнёвую праграму з “выпяканнем бліноў” і спаборніцтвам з тапкам.
Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі народны тэатр гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра (мастацкі кіраўнік Паліна Чэрнік). Гандзя з Васілём прыгадалі, як былі на курорце, і далі парады, правялі майстар-клас па адпачынку. Гэты выступ і завяршыў конкурсную праграму.
Галіна ШЛЕМПА.
Фото аўтара.