У Дзень народнага адзінства ў Воранаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства

Год народного единства 17 сентября 21 2695
У Дзень народнага адзінства ў Воранаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства

DSC07919.JPG

Урачыстасць, прысвечаная Дню народнага адзінства, сабрала ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў, моладзь. Гэтая сустрэча завяршыла шэраг зладжаных у раёне мерапрыемстваў, прысвечаных гістарычнай даце — 17 верасня. Днямі раней адбыўся лёгкаатлетычны забег, высаджана “Алея Адзінства”.

DSC07936.JPG

DSC07941.JPG

З дзяржаўным святам жыхароў раёна павіншаваў старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук:

— Свята звяртае нас да памяці аб лёсавызначальных для нашай Айчыны падзеях — нагадвае пра подзвіг народа, які аб'яднаў людзей розных нацыянальнасцяў і саслоўяў дзеля выратавання Радзімы, — падкрэсліў Дзмітрый Іванавіч. — Задача захавання нацыянальнага адзінства і згоды ў нашым грамадстве актуальная і ў нашы дні. Нам патрэбны сілы і мудрасць для новых здзяйсненняў, далейшай кансалідацыі народа ў адзіную і моцную нацыю.

DSC07954.JPG

Выступоўца заклікаў жыхароў раёна з'ядацца ў імкненні ўмацаваць дабрабыт сваёй Радзімы ўзаемападтрымкай, стваральнай працай і ашчадным захаваннем гістрычнай памяці.

Падчас мерапрыемства вядучыя зрабілі экскурс у мінулае, каб удзельнікі зразумелі, якая старонка гісторыі звязана з гэтым знакавым вераснёўскім днём.

Падзея 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Пасля 18-ці гадоў знаходжанная пад уладай Польшчы Заходняя Беларусь уз’ядналася з Усходняй. Адноўленае адзінства дазволіла нашай краіне выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

DSC07967.JPG

DSC07982.JPG

DSC07990.JPG

DSC07995.JPG

DSC08004.JPG

Музычныя віншаванні гучалі са святочнай сцэны ад салістаў і танцавальных калектываў устаноў культуры Воранаўшчыны, выхаванцаў і педагогаў Воранаўскай і Радунскай ДШМ. Іх нумары сталі сведчаннем багатай творчай спадчыны беларусаў, якая дазваляе песенным словам і мелодыяй падкрэсліць прыгажосць і адметнасць нашага краю, ускалыхнуць у сэрцы трапяткія і шчырыя пачуцці.   

DSC08010.JPG

DSC08012.JPG

DSC08013.JPG

DSC08035.JPG

DSC08042.JPG

DSC08062.JPG

DSC08077.JPG

DSC08079.JPG

DSC08094.JPG

DSC08104.JPG

DSC08132.JPG

DSC08137.JPG

Вольга ВАРАБ’ЁВА.                                        

Фота аўтара.