Больш за 60 прадстаўнікоў Гродзеншчыны розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод

Общество 27 августа 21 1088
Больш за 60 прадстаўнікоў Гродзеншчыны розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод

Адпаведны ўказ №322 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё калійнай галіны, аграпрамысловага комплексу, нафтавай і хімічнай прамысловасці, галаграфічнай вытворчасці, значныя дасягненні ва ўдасканальванні падатковай сістэмы, заслугі ў сферы аховы здароўя, адукацыі і мастацтва, захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ №322 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня. Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі Гродзеншчыны.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны:

Дарашкевіч Леанід Мікалаевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК “Нягневічы”, Навагрудскі раён;

Каранеўскі Ігар Аркадзьевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Прынёманскі”, Навагрудскі раён;

Лобач Барыс Барысавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Шчорсы”, Навагрудскі раён.

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны:

Адамчык Віктар Уладзіміравіч, дырэктар КУП меліярацыйных сістэм "Дзятлаўскае ПМС" абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднамеліявадгас";

Багдановіч Яўгеній Адольфавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла "Агракомплекс "Шылавічы" ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", Ваўкавыскі раён;

Быт Уладзімір Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК "Нягневічы", Навагрудскі раён;

Гардзей Таццяна Францаўна, загадчык малочна-таварнай фермы “Гальшаны" КСУП "Гальшаны", Ашмянскі раён;

Журневіч Сяргей Аляксандравіч, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК імя Дзеньшчыкова, Гродзенскі раён;

Зянкевіч Генадзій Станіслававіч, загадчык вытворчага ўчастка СВК імя І.П.Сянько, Гродзенскі раён;

Лапіцкі Аляксандр Мікалаевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла "Скідзельскі" ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", Гродзенскі раён;

Мазура Станіслаў Станіслававіч, дырэктар ААТ “Граніт-Агра", Дзятлаўскі раён;

Малашка Віктар Віктаравіч, дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт";

Місько Ганна Уладзіміраўна, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ваўкавыскім раёне;

Патаповіч Сяргей Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП "Барадзічы", Зэльвенскі раён;

Русялевіч Наталля Мікалаеўна, начальнік жывёлагадоўчага комплексу "Лікоўка" вытворчага кааператыва імя В.І.КРЭМКО, Гродзенскі раён;

Слушко Мікалай Генадзьевіч, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП "Хвінявічы", Дзятлаўскі раён;

Стральчук Кацярына Уладзіміраўна, інжынер па якасці службы галоўнага тэхнолага Ваўкавыскага ААТ "Беллакт";

Шулейка Віталій Тадэвушавіч, дырэктар ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка".

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана:

Танана Людміла Аляксандраўна, прафесар кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт".

https://grodnonews.by/