Хрэсным ходам – да святыні. 9-10 жніўня Ракавіцкі храм прымае паломнікаў, што з’язджаюцца ўшанаваць малітвай цудатворную ікону Божай Маці
-- Летась з-за пандэміі нам не давялося сустрэцца на гэтым свяце. І як жа не хапала ў жыцці такой светлай падзеі! -- прызнаецца Людміла Стромская, якая разам з аднадумцамі – групай прыхаджан сабора Усіх Беларускіх Святых -- прыехала з Гродна. – Шчыра радуемся ад прадчування сустрэчы з цудатворнай Ракавіцкай іконай.
Спрыяла ўдзельнікам Хрэснага ходу і надвор’е – без спякоты і дажджу. Сярод тых, хто адправіўся ў гэты высакародны шлях, людзі сталага веку, моладзь, дзеці. У кожнага на вуснах былі малітва, а ў сэрцы -- шчырая вера.
З 17 гадзін і да самай раніцы ў Ракавіцкай царкве доўжылася Усяночнае дбанне, а сення праходзяць ранняя літургія і водасвятны малебен ля святой крыніцы. Ужо ў 9.30 вернікі будуць сустракаць уладыку Антонія, епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага.