Каларыт воранаўскага краю — на Купаллі ў Александрыі

Каларыт воранаўскага краю — на Купаллі ў Александрыі

изображение_viber_2021-07-11_11-25-19-991.jpg

изображение_viber_2021-07-11_11-20-25-944.jpg

У пяты раз калектыў Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з дырэктарам Ірынай Камінскай прымаюць удзел у рэспубліканскім свяце Купалле “Александрыя збірае сяброў”. Да яго чарговы раз далучыліся народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны”, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры, Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці.

изображение_viber_2021-07-11_11-20-01-091.jpg

На “ўра!” сустракалі шматлікія гледачы воранаўскіх “Лявонаў”, якія без стомы цэлы дзень даравалі ім мілагучныя песні роднага краю.

У пашане была і беларуская лялька. Настолькі тонка, з густам прыкмеціла майстар народных промыслаў Галіна Мялько дэталі нацыянальных касцюмаў кожнага рэгіёна Беларусі.

Попытам карыстаўся і майстар-клас па ткацтву ў Анжэлы Ладыш. Госці фэсту не маглі стрымаццца — паспрабавалі свае сілы ў справе нашых продкаў. І нават змаглі саткаць некалькі ўзораў. Як пераймальніца нематэрыяльнай культуранай спадчыны па ткацтву Воранаўшчыны Анжэла была запрошана і на адкрыццё свята.

изображение_viber_2021-07-11_11-21-48-259.jpg

изображение_viber_2021-07-11_11-23-16-389.jpg

А як без беларускага ручніка? Гэтага сімвала чысціні, сям’і, працалюбства. Наша зямлячка з Пагародна Іна Радзевіч атрымала гонар прадставіць у Александрыі ручнік Гродзенскай вобласці, а ручнікі Воранаўшчыны годна прэзентавалі Ірына Камінская і Святлана Салмановіч. Даспадобы прыйшоўся гасцям фэсту і прадэманстраваны элемент абраду радзіннага ручніка, што быў пераняты ў вёсцы Ківанцы Доцішскага сельсавета.

изображение_viber_2021-07-11_11-26-55-837.jpg

Фота з архіва Воранаўскага РЦКіНТ.