Урачыстае адкрыццё свята на Воранаўшчыне і канцэртная праграма “Квітней, мой родны край”

Урачыстае адкрыццё свята на Воранаўшчыне і канцэртная праграма “Квітней, мой родны край”

1C9A5562.JPG

Святкаванне Дня Незалежнасці працягнулася ў гарадскім парку. Сюды накіравалася святочная калона дэлегацый ад працоўных калектываў.

1C9A5402.JPG

1C9A5406.JPG

1C9A5421.JPG

Удзельнікаў свята з галоўнай сцэны прывітаў старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. Ён адрасаваў жыхарам і гасцям воранаўскага краю найлепшыя пажаданні міру, узаемапаразумення і дабрабыту. Падкрэсліў, што ў такі важны дзень вельмі правільна ўшаноўваць людзей і працоўныя калектывы, якія памнажаюць славу раёна, падаюць прыклад старання і майстэрства, адданых адносін да справы.

1C9A5410.JPG

— Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў. Галоўным прыярытэтам развіцця беларускі народ выбраў мірную працу, і сёння мы ўпэўнена глядзім у будучыню, пакараем новыя вышыні і гістарычныя рубяжы. Мы ведаем, што гарантыяй сувярэннасці нашай дзяржавы з'яўляецца ўстойлівая эканоміка і сваімі намаганнямі ўносім значны ўклад у развіццё Беларусі. У аснове нашых дасягненняў ляжыць прафесіяналізм, адказнасць спецыялістаў аграрнага комплексу, працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, кіруючых кадраў, работнікаў адукацыі, медыцыны, культуры, — сказаў Дзмітрый Іванавіч.

Пад гучныя апладысменты за атрыманнем пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару паднімаліся на сцэну нашы землякі.

 1C9A5412.JPG

1C9A5423.JPG

1C9A5427.JPG

1C9A5441.JPG

1C9A5456.JPG

1C9A5461.JPG

1C9A5468.JPG

1C9A5472.JPG

1C9A5493.JPG

1C9A5498.JPG

1C9A5546.JPG

1C9A5550.JPG

1C9A5523.JPG

Святлана Пачобут, дырэктар Радунскай СШ:

— Ад імя калектыву Радунскай школы выказваю словы ўдзячнасці кіраўніцтву Воранаўскага райвыканкама і аддзела адукацыі за такую высокую ацэнку нашай працы. Прыемна, што такога прызнання мы ўдастоены другі раз. На мой погляд, гэта стала магчымым таму, што ў нашай школе наладжана выразная схема дзейнасці па адпаведнасці галоўнаму крытэрыю — якасці. Яго рэалізацыя ў навучанні, выхаванні, аздараўленні дзяцей, стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы, фарміраванні высакакласнага педагагічнага калектыву дазволіла нам паказаць вынікі, заявіць пра сябе не толькі на раённым і абласным узроўнях, але і рэспубліканскім, стаць канкурэнтаздольнымі сярод самых годных. У нашай установы слаўная гісторыя, поўная значных падзей і высокіх дасягненняў, паспяховае цяперашні, інавацыйны погляд і, я ўпэўнена, наперадзе перспектыўны будучыню. Свайму калектыву жадаю далейшага прафесійнага росту, рэалізацыі новых педагагічных ідэй.

1C9A5559.JPG

1C9A5570.JPG

1C9A5574.JPG

1C9A5583.JPG

1C9A5612.JPG

1C9A5617.JPG

1C9A5621.JPG

1C9A5624.JPG

1C9A5628.JPG

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.