Светлы дзень вызвалення твайго, Беларусь! У Дзень Рэспублікі ў гарадскім пасёлку Воранава ля воінскага захавання прайшоў урачысты мітынг

Светлы дзень вызвалення твайго, Беларусь! У Дзень Рэспублікі ў гарадскім пасёлку Воранава ля воінскага захавання прайшоў урачысты мітынг

1C9A5186.JPG

Кожны народ мае падзеі, якія прадвызначаюць яго гістарычны лёс, выклікаюць у грамадстве высокі духоўны пад’ём, яднаюць усіх яго грамадзян. Для Беларусі такой важнай датай з’яўляецца вызваленне сталіцы нашай дзяржавы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая і стала Днём Незалежнасці. Днём даніны павагі гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія адстаялі незалежнасць Бацькаўшчыны, у пасляваенныя гады падымалі краіну з руін, мацавалі фундамент яе дабрабыту.

1C9A5167.JPG

1C9A5171.JPG

1C9A5172.JPG

1C9A5174.JPG

1C9A5177.JPG

1C9A5180.JPG

1C9A5192.JPG

1C9A5195.JPG

1C9A5201.JPG

1C9A5204.JPG

1C9A5212.JPG

1C9A5216.JPG

1C9A5231.JPG

DJI_0031.JPG

DJI_0038.JPG

Сотні жыхароў Воранаўшчыны, у тым ліку прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, старэйшае пакаленне, моладзь, дзеці, прыйшлі да помніка загінуўшым воінам і партызанам у райцэнтры, каб разам адзначыць Дзень Незалежнасці. Іх з’ядналі агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных. І ў 77-ю гадавіну вызвалення Радзімы ад фашысцкай навалы яны не маглі не пакланіцца да зямлі тым, хто здабываў Перамогу.

1C9A5237.JPG

1C9A5242.JPG

Пад гукі гімна па флагштоку узняўся ў высь Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права яго падняць было даручана старшыні раённага маладзёжнага парламента Аляксандру Андрушкевічу.

1C9A5255.JPG

— 3 ліпеня — гэта дзень нашай радасці, памяці і павагі тым, хто быў разам з Беларуссю на складаных этапах яе гісторыі, — звярнулася да прысутных старшыня райсавета дэпутатаў Алена Ганевіч. — Паважаны ветеран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Аксенцьевіч Жук, ветэраны працы! Вы — пераможцы, вы — наш аўтарытэт. Дзякуй вам за тое, што з’яўляецеся нашым надзейным аплотам і духоўнай апорай.

У гэты святочны дзень мне прыемна адзначыць, што добрасумленная праца, энергія і талент лепшых працаўнікоў нашага раёна — годны працяг традыцый старэйшых пакаленняў. Упэўнена, што наша дзейнасць будзе плённай і ў далейшым. Рухаючыся наперад, ажыццяўляючы задуманае, мы цвёрда ведаем, што падмуркам усіх дасягненняў заўсёды былі і будуць грамадзянскі мір і згода, адзінства ўлады і народа, свабода і незалежнасць краіны. Мы абавязаны зберагчы і прымножыць дасягненні і перадаць свабодную і квітнеючую Беларусь нашым дзецям і ўнукам.

1C9A5271.JPG

Ад старэйшага пакалення да прысутных звярнулася старшыня раённага савета ветэранаў Людміла Сазон. Паколькі сёння ёсць спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчынна вайны, прынізіць значнасць укладу ў Перамогу савецкага салдата, ветэраны вайны і працы будуць і ў далейшым садзейнічаць выхаванню ў моладзі патрыятызму, адданасці свайму народу, дзяржаве, зазначыла Людміла Канстанцінаўна. У сваю чаргу прадстаўніца моладзі — настаўніца Паляцкішскай сярэдняй школы Анастасія Булаўка — заверыла ўдзельнікаў мітынга, што маладое пакаленне будзе захоўваць традыцыі продкаў, зберагаць мір на роднай зямлі.

1C9A5338.JPG

IMG_0977.JPG

Слова ад працоўных калектываў трымала дырэктар Радунскай сярэдняй школы Святлана Пачобут:

— Беларусь сённяшняя — гэта мірная краіна, галоўным багаццем якой быў і застаецца чалавек працы. Сваімі добрымі справамі ва ўсіх сферах жыцця мы захоўваем і памнажаем усё лепшае, што зроблена парярэднімі пакаленнямі. Мы не толькі клапоцімся аб уласным дабрабыце, але і ствараем славу і аўтарытэт сваёй малой радзіме, уносім вялікі ўклад у справу мацавання беларускай дзяржаўнасці, чарговы раз даказваем: эстафета герояў — у надзейных руках.

1C9A5276.JPG

1C9A5286.JPG

1C9A5300.JPG

1C9A5307.JPG

1C9A5312.JPG

1C9A5313.JPG

1C9A5324.JPG

1C9A5327.JPG

Сапраўды, якое гэта шчасце жыць, тварыць, марыць, працаваць, развівацца ў вольнай краіне! У светлы Дзень Незалежнасці за гэтае права мы павінны сказаць шчырае дзякуй салдатам Перамогі. Тым, хто не вярнуўся дадому, хто склаў галовы ў імя Вызвалення, — Хвіліна маўчання, трохразовы залп з ружжаў, кветкі ля падножжа помніка…

1C9A5351.JPG

1C9A5353.JPG

1C9A5361.JPG

1C9A5363.JPG

1C9A5381.JPG

1C9A5392.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА, Сяргея ГРЫЧЫКА.