За плённую працу. Больш за 30 жыхароў Гродзеншчыны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх — прадстаўнікі Воранаўшчыны

Актуально 02 июля 21 815
За плённую працу. Больш за 30 жыхароў Гродзеншчыны ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх — прадстаўнікі Воранаўшчыны

Адпаведны ўказ №245 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнаў, медаляў, званняў заслужаных дзеячаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абароназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, сельскай і дарожнай гаспадаркі, дасягненні ў сферы аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры, заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і спартсменаў удастоены 102 прадстаўніка розных сфер дзейнасці краіны. Трэцяя частка з іх – гродзенцы. Вырашана ўзнагародзіць:

ордэнам Пашаны

Вількель Данусю Антонаўну – аператара машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Больцішкі”, Воранаўскі раён.

медалём “За працоўныя заслугі”

Адасько Люцыю Яўгенюшаўну – намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама;

Буйко Івана Мікалаевіча – намесніка дырэктара па перавозках адкрытага акцыянернага таварыства "Лідаспецаўтатранс";

Буцю Івана Дзянісавіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальная база "Кастрычнік", Воранаўскі раён;

Вішнеўскую Аксану Барысаўну – намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мір";

Гавіну Мікалая Аляксандравіча – дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Лукі-Агра", Карэліцкі раён;

Гузеня Станіслава Юльянавіча – дырэктара філіяла "Жалудоцкі агракомплекс" адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат "Скідзельскі", Шчучынскі раён;

Гурчанка Вольгу Іванаўну – намесніка брыгадзіра таварнага комплексу "Масаляны" раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Масаляны", Бераставіцкі раён;

Жалезняковіч Алену Іванаўну – дырэктара ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў №1";

Івуць Святлану Валянцінаўну – галоўнага бухгалтара адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочнакансервавы камбінат";

Казакова Анатолія Анатольевіча – кіраўніка фермерскай гаспадаркі "Казакоў А.А.", Смаргонскі раён;

Косага Генадзія Вітольдавіча – вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт";

Куліка Лявона Лявонавіча – дырэктара філіяла "Лідскі хлебазавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднахлебпрам";

Мазуркевіча Яна Станіслававіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "ГроднаАблсельгастэхніка";

Масквенкова Пятра Мікалаевіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Імя Адама Міцкевіча", Мастоўскі раён;

Мялешко Наталлю Аляксандраўну – галоўнага эканаміста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Свіцязянка-2003", Карэліцкі раён;

Навіцкага Ігара Часлававіча – начальніка аддзела кадраў адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мір";

Олісаву Іну Іванаўну – намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднахлебпрам";

Парчэўскага Юрыя Віктаравіча – абвальшчыка мяса каўбасна-кулінарнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Гродзенскі мясакамбінат";

Савіцкага Рамуальда Баляслававіча – вадзіцеля аўтамабіля філіяла "Смаргонскія малочныя прадукты" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідскі малочна-кансервавы камбінат";

Санько Андрэя Антонавіча – дырэктара закрытага акцыянернага таварыства "Гудзевічы", Мастоўскі раён;

Сачок Святлану Уладзіміраўну – аператара свінагадоўчага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Пагранічны-Агра", Бераставіцкі раён;

Чарняўскага Андрэя Вітольдавіча – вытворцу работ будаўнічага ўпраўлення №210 адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднапрамбуд";

Чырыцу Валянціна Эдуардавіча – дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Смаргонская райплемстанцыя", Смаргонскі раён;

Шылко Ірыну Юльянаўну – вядучага заатэхніка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальная база "Пагародна", Воранаўскі раён;

Шымановіч Вольгу Канстанцінаўну – жывёлавода філіяла "Дзітва" адкрытага акцыянернага таварыства "Лідахлебапрадукт", г.Ліда;

Эйсманта Іосіфа Іосіфавіча – намесніка дырэктара Гродзенскага вытворча-гандлёвага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Агракамбінат "Скідзельскі";

Янушка Вольгу Васільеўну – намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства "Слонімскі мясакамбінат";

Янушку Уладзіміра Валяр'янавіча – намесніка кіраўніка аддзялення ў раслінаводстве камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Варанецкі", Бераставіцкі раён.

Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: 

“Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”:

Таранцею Віктару Пятровічу – загадчыку кафедры педагогікі і сацыяльнай работы ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";

Хацько Ларысе Лук'янаўне – адміністратару народнага музея баявой і працоўнай славы ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва";

“Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”

Анікеевай Марыне Яўгенаўне – генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Малочны Мір".

https://grodnonews.by/