Свята “Паляцкішская ляндрынка” ўпершыню прайшло ў мінулую нядзелю ў Паляцкішках

Свята “Паляцкішская ляндрынка” ўпершыню прайшло ў мінулую нядзелю ў Паляцкішках

изображение_viber_2021-04-26_11-17-41.jpg
Работнікі культуры разлічваюць, што яно прыйшлося даспадобы землякам і прыжывецца на паляцкішскай зямлі.

“Цукеркавы” фэст нездарма стаў візітоўкай гэтага аграгарадка. Яго карані бяруць пачатак у мінулым, аб чым нагадала землякам вядучая Святлана Салмановіч:

— У 1937 годзе, калі гэтыя мясціны мелі назву Мацкішкі, а вёска была невялікай, практычна складалася з хутароў, сям’я Вайцяховіч пабудавала цукерню. Прысмакі на ёй вырабляліся па ўласнай рэцэптуры. Пра гэты ласунак ведалі не толькі аднавяскоўцы. На фэсце святога Яна, што адзначаецца 24 чэрвеня ў вёсцы Бутрымоніс суседняй Літвы ішоў бойкі гандаль, дзе прадавалі ўсемагчымыя прысмакі. Туды свае цукеркі прывозілі на продаж і Вайцяховічы.

изображение_viber_2021-04-26_11-17-411.jpg

изображение_viber_2021-04-26_11-18-01.jpg

Гаспадары сёлетняга свята — работнікі Паляцкішскі цэнтр культуры і вольнага часу — пастараліся стварыць атмасферу таго часу. У цэнтры агарадка “адкрылася” імправізаваная карчма, дзе было шмат страў на розны смак і густ: гэта і традыцыйная мачанка, наліснікі, збіцень, хрушчы, узвар… Пра салодкае і казаць няма чаго — ляндрынкі, вырабленыя кулінарамі з бліжэйшых аграгарадкоў, хутка апынуліся ў руках дзятвы. Смаката — ды і толькі!

На фэсце, як таму і належыць, было шмат гумару, забаў, конкурсаў, звонка лілася песня. Каб у Паляцкішках заўжды было так гучна, не згасаў дзіцячы смех, у бацькоўскіх хатках як мага даўжэй гарэла святло, а вёска жыла і харашэла, шчыра пажадала вяскоўцам госця свята — галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама Алена Барбаровіч.

изображение_viber_2021-04-26_11-18-04.jpg

изображение_viber_2021-04-26_11-18-05.jpg

изображение_viber_2021-04-26_15-21-37.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.