Расці і квітней, беларуская мова. Як тыдзень роднай мовы праходзіў у Доцішскай школе?

Образование 19 февраля 21 2063
Расці і квітней, беларуская мова. Як тыдзень роднай мовы праходзіў у Доцішскай школе?

IMG_4432.JPG

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”…

П. Панчанка

Менавіта такімі словамі пачалося адкрыццё тыдня роднай мовы ў нашай школе. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага дня роднай мовы, які па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Сёлета святкаваўся дваццаць першы раз.

Свята пачалося з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Прыемна было чуць роднае слова з вуснаў школьнікаў, настаўнікаў, тэхнічнага персанала. Валанцёры рашылі ўключыць у акцыю і жыхароў нашага аграгарадка, якія з разуменнем аднесліся да прапановы і падтрымалі нас. Вучні 4-8 класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, а старшакласнікі пісалі сачыненне на тэму “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”

IMG_4464.JPG

IMG_4473.JPG

IMG-bddacd29f852028a750114e91ba66a65-V.jpg

IMG-d1eca9d75afd07043487c754294c1822-V.jpg

Было прапанавана падрыхтаваць святочныя паштоўкі. Вучні прызналіся ў любові да мовы, называючы яе “роднай, мілай, непаўторнай” , “старажытнай, скарынаўскай, мудрай”, “ласкавай, шчырай, казачнай, сваёй”.

Праявілі актыўнасць навучэнцы школы ў конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкар школы А.І. Бобніс пазнаёміла вучняў з выставай, арганізаванай да юбілеяў І. Шамякіна, І. Мележа, К. Крапівы. Адказна аднесліся школьнікі да конкурсу чытальнікаў вершаў. Творы былі розных аўтараў, але аб’яднаны адной тэмай “Мова пявучая мая…” А з якім замілаваннем і як натхнёна чыталі юнакі і дзяўчаты ўрыўкі з “Палескай хронікі” І. Мележа і з аповесці “Сэрца на далоні” І. Шамякіна, актуальныя і сёння байкі К. Крапівы. На “ўра” ўспрымаліся ўласныя вершы вучняў. Іх прачыталі самі аўтары — А. Казарэз, М. Крыштоп, В. Русялевіч, А. Лабовіч).

IMG_4560.JPG

IMG-57b7b7a56f6387cc3a766e181a3696a4-V.jpg

У рамках тыдня падрыхтаваны і праведзены “Моўны турнір”, квэст-гульня “З родным словам па жыцці”, конкурс эрудытаў “Слова роднае — вечнасці след”, падрыхтаваны інтэрактыўныя плакаты да юбілеяў пісьменнікаў. Вучні 10 класа справілі вечарыну “Волат палескай зямлі”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, а 11-класнікі — вечарыну памяці пісьменнікаў-юбіляраў “А на зямлі не згасне іх след”. Пад кіраўніцтвам арганізатара школы Д.А. Ганчар члены ГА “БРПА” і “БРСМ” прынялі ўдзел у раённым этапе чэленджа “Мова”. Падрыхтаваны відэаролік змясцілі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

IMG_4478.JPG

IMG_4483.JPG

IMG_4487.JPG

IMG-d2ff2b76d491b5f5f424e619016ed8a9-V.jpg

IMG-a2731e37287af605b828ade8e0ac706c-V.jpg

IMG-baad5e19010cfed346d8e871293fa52a-V.jpg

Ірына КАЗЛОЎСКАЯ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры Доцішскай СШ.