Малітва да Маці Божай аб’яднала вернікаў у Тракелях (фота, будзе дапоўнена)

Духовность 30 августа 20 1635
Малітва да Маці Божай аб’яднала вернікаў у Тракелях (фота, будзе дапоўнена)
IMG_4255

Тракельскі санктуарыум вырашыў у канцы жніўня сабраць прыхаджан і паломнікаў на малітву да Маці Божай Тракельскай пад дэвізам “Увесь твой, Марыя”. Вернікі маліліся на ружанцы, прысвячалі Дзеве Марыі песні. Не раз узгадвалі святога Яна-Паўла ІІ, стагоддзе з нараджэння якога адзначаецца ў цякучым годзе.

IMG_4136 IMG_4148 IMG_4150

29 жніўся, у суботу, свае падзякі і просьбы да Марыі разам з бацькамі ўзносілі дзеці, моладзь. За школьнікаў настаяцель касцёла Юрый Бяганскі памаліўся на святой імшы і асвяціў іх школьныя рэчы. Прыемнымі падарункамі ад мясцовага касцёла да пачатку новага навучальнага года для дзяцей сталі  канцэлярскія прынадлежнасці, а таксама анімацыйнае прадстаўленне.

IMG_4166 IMG_4174

Вечаровая святая імша прайшла ў духу еднасці і любові да бліжняга. Пасля яе ксёндз Юрый Бяганскі падрыхтаваў для вернікаў сюрпрызы. Паколькі святло ёсць Хрыстос, на саджалку пусцілі фанарыкі са свечкамі, ля палявога алтара быў дадзены вогненны салют, а ў неба ўзвіліся ззяючыя шарыкі. Усё гэта дзейства перадавала святло душ веруючых і іх імкненне жыць у Хрысце, у любові да бліжняга і быць у няспыннай апецы Марыі.

IMG_4187 IMG_4189 IMG_4200 IMG_4205 IMG_4214 IMG_4217 IMG_4219 IMG_4232 IMG_4236 IMG_4241 IMG_4262