Сімвалічны звон Памяці аб’яднаў святыні Воранаўшчыны (Дапоўнена, ВІДЭА)

В посёлке 23 февраля 20 1017
Сімвалічны звон Памяці аб’яднаў святыні Воранаўшчыны (Дапоўнена, ВІДЭА)
1

23 лютага ў Беларусі распачаўся шырокамаштабны праект “Памяць. Адзінства. Перамога”, які рэалізоўваецца ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень ва ўсіх храмах Гродзенскай вобласці ў 12 гадзін адбылося гучанне званоў — звон Памяці.

Screenshot_2 (2)

У Воранава ў гэты час каталіцкія вернікі спяшаліся на нядзельнае набажэнства ў   санктуарый Божай Міласэрнасці. Многіх, канешне, здзівіла гучанне званоў, якое звычайна суправаджае развітанне з памерлымі, правядзенне працэсій ці апавяшчае аб пачатку імшы ў вялікія рэлігійныя святы.

Screenshot_2

Вы чуеце звон. Сёння ён гучыць у памяць аб загінуўшых воінах Другой сусветнай вайны ва ўсіх святынях Беларусі, — патлумачыў парафіянам на пачатку імшы ксёндз Анджэй Вітэк. — Давайце разам памолімся за тых, хто ахвяраваў сваім жыццём.

https://youtu.be/Q7RudXhaARU

Screenshot_2 (3)

За абаронцаў нашай Айчыны адбылася агульная малітва.

IMG_0871

Сімвалічным звонам і малітвай на літургіі паміналі сёння змагароў за мір і бязвінна загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ў царкве Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў г.п. Воранава.

IMG_0868

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота і відэа аўтара, Галіны ШЛЕМПА і Сяргея ГРЫЧЫКА.