Віншаванне высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, Архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, з нагоды свята Нараджэння Хрыстова

С праздником 07 января 20 875
Віншаванне высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, Архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, з нагоды свята Нараджэння Хрыстова
Віншаванне высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, Архіепіскапа Гродзенскага  і Ваўкавыскага, з нагоды свята  Нараджэння Хрыстова

Узлюбленыя ў Госпадзе браты і сёстры!

Шчыра вітаю вас і сардэчна віншую з надыходзячым святам Нараджэння Хрыстова, калі Сын Божы “пажадаў дзеля нашага збаўлення прыняць плоць ад Святой Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі і, не змяніўшыся, стаў чалавекам” ва ўсім падобным да нас, акрамя граху, якім была пашкоджана прырода чалавека і выправіць які і прыйшоў на зямлю Збавіцель. 

Свята Нараджэння Хрыстова – свята вялікай надзеі на выратаванне чалавека. Па словах апостала Паўла, Сам “Хрыстос – надзея наша” (1 Цім. 1:1). “Маючы такую надзею, мы дзейнічаем з вялікай адвагай” (2 Кар. 3:12), смела ўглядаючыся ў гістарычны далягляд падзей. У 2020 годзе мы будзем адзначаць 120-годдзе ўтварэння Гродзенскай епархіі. Прайшоўшы праз усе выпрабаваніі, Царква выстаяла, і зараз Праваслаўе з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця Гарадзеншчыны. Мы бачым адноўленыя старажытныя і пабудаваныя новыя храмы, новыя пакаленні вернікаў і святарства, бачым унёсак Царквы ў духоўнае жыццё нашай краіны.

Хрыстос – надзея наша – з намі, як Ён Сам сказаў пра тое Сваім вучням (Мф. 28: 20). Ён з намі ў нашых радасцях і нягодах, ён са сваёй Царквой, якая ідзе па шляху любві да Бога і чалавека, які быў вызначаны Самім Збавіцелем.

Малітоўна жадаю ўсім у надыходзячым Новым годзе добрага здароўя і радасці, дапамогі Божай і Божага благаслаўлення, плёну ў працы і дабрабыту, узаемаразумення і спакою.

https://grodnonews.by/