Месца Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі абмяркоўваюць навукоўцы шасці краін у ГрДУ імя Янкі Купалы

Образование 13 декабря 19 1910
Месца Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі абмяркоўваюць навукоўцы шасці краін у ГрДУ імя Янкі Купалы
Месца Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі абмяркоўваюць навукоўцы шасці краін у ГрДУ імя Янкі Купалы

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: грамадства, дзяржава, асоба” праходзіць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купылы гэтымі днямі. Прымеркавана яна да 80-годдзя навучальнай установы, якое будзе адзначацца ў лютым.
IMG_1065-98b54063ab.jpg

– На канферэнцыю прыехалі больш за 160 чалавек з шасці краін свету. Акрамя беларускіх, прысутнічаюць навукоўцы з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы і Узбекістана, – распавяла рэктар універсітэта Ірына Кітурка. – Мерапрыемства прымеркавана не толькі да юбілею ўніверсітатэта: у гэтым годзе мы адзначаем яшчэ адну важную дату – 65 гадоў з пачатку гістарычнай адукацыі на Гродзеншчыне. З 1955 года гістарычны факультэт пачаў існаваць ва ўніверсітэце.

IMG_1068-7a455aea2d.jpg


Як зазначыла рэктар, штогод ва ўніверсітэце праводзіцца больш як 50 такіх навуковых канферэнцый па самых розных пытаннях і галінах навукі, многія з іх сталі традыцыйнымі. Мяркуецца, што і гэта канферэнцыя будзе мець працяг. Прынамсі, акрэсліць перспектыўныя тэмы і кірункі, якія стануць нагодай для сустрэч навукоўцаў у Гродне і абмену досведам і здабыткамі, што тычацца гісторыі Беларусі.

IMG_1071-06478c1ac2.jpg

Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства адукацыі Беларусі, ГрДУ імя Янкі Купалы і Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Тэмы на самай справе актуальныя. Як падкрэсліў доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя, наша краіна толькі 25 гадоў будуе сваю дзяржаўную нацыянальную незалежнасць. І рабіць гэта без навуковага асэнсавання падзей мінулага немагчыма.
1.jpg

– Адна з важнейшых задач, што стаіць сёння перад нашым грамадствам, – вывучэнне і прымнажэнне духоўна-культурнай спадчыны Беларусі. І навукоўцы актыўна дзеляцца сваімі здабыткамі, – распавёў Аляксандр Каваленя і меў на ўвазе не толькі гісторыкаў. – Штогод мы выпускаем прыкладна 130 кніжных выданняў – гэта тая аснова, на якой павінен базавацца і развівацца вучэбна-выхаваўчы працэс у вышэйшых навучальных установах. Да прыкладу, нядаўна выдалі сур’ёзную фундаментальную працу “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”. Таксама свет пабачыў 37-томны “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”, які сёння вылучаны на дзяржаўную прэмію. Каля 50 гадоў вучоныя працавалі над яго стварэннем. Прыемна, што сёння ёсць значная дзяржаўная падтрымка, і навуковыя працы выдаюцца.

IMG_1136-b8743d55f8.jpg


Калі казаць пра гістарычную навуку на Гродзеншчыне, яна робіць свой унёсак у развіццё гэтай сферы ў цэлым у краіне.
2.jpg

– У нас добра развіваецца супрацоўніцтва з ГрДУ імя Янкі Купалы. Падпісаная дамова напаўняецца канкрэтнымі справамі. Яскравы прыклад – сённяшні форум, – адзначыў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч. – Акрамя таго, мы рыхтуем кадры вышэйшай кваліфікацыі для ГрДУ – у аспірантуры і дактарантуры. Плённа супрацоўнічаем з калегамі-гісторыкамі ў падрыхтоўцы навучальнай літаратуры для сістэмы адукацыі Беларусі. У ГрДУ вельмі кваліфікаваныя навуковыя кадры, якія займаюцца рознымі перыядамі гісторыі краіны. І мы можам супольнымі намаганнямі рэалізаваць разнастайныя праекты, з выкарысітаннем мясцовага матэрыла, які маецца на Гродзеншчыне, больш выразна паказаць нашу гісторыю.

IMG_1186-b3ebee5df8.jpgIMG_1360-649fc1e24a.jpgIMG_1530-093d8a4517.jpg


Падчас работы секцый навукоўцы абмяркоўваюць новыя падыходы і крыніцы вывучэння гісторыі Еўропы і Беларусі. У пераліку тэм форума – эканамічная мадэрнізацыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскіх працэсаў, яе культура як частка еўрапейскай культурнай цывілізацыі, гісторыя канфесій і іншыя.

IMG_1536-75212650e5.jpgIMG_1540-c3fe51c737.jpgIMG_1543-2f94f98721.jpg

Вынікі даследаванняў будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў.