Змалоць збожжа, выткаць ручнік – гэта і многае іншае можна было зрабіць у этнаграфічным музеі падчас “Дажынак”

Дожинки 23 ноября 19 1325
Змалоць збожжа, выткаць ручнік – гэта і многае іншае можна было зрабіць у этнаграфічным музеі падчас “Дажынак”
Змалоць збожжа, выткаць ручнік – гэта і многае іншае можна было зрабіць у этнаграфічным музеі падчас “Дажынак”

Музейна-этнаграфічная экспазіцыя “Ад сявенькі да хлеба” раскінулася пад адкрытым небам у гарадскім парку.
Тут прадстаўлена нематэрыяльнае багацце ўсяго Гродзенскага краю: унікальныя сапоцкінскія пісанкі, падвойныя дываны з вёскі Гудзевічы Мастоўскага раёна, вырабы простага двухнітквага і белаўзорыстага ткацтва з Ваўкавыскага і Лідскага раёнаў, выцінанкі-выбіванкі з Навагрудчыны, Гродзенскія велікодныя вербы, а таксама прылады працы, якімі карысталіся нашыя продкі.

 

IMG_3744.JPGIMG_3771.JPG

– Назва музейнай экспазіцыі выбрана невыпадкова: у нас госці могуць даведацца, які шлях рабіла зярнятка з нівы да стала, пакуль не станавілася духмяным крамяным хлебам, – расказвае вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Яніна Барысевіч. – У жорнах малолі збожжа, у ступе рабілі крупы. Якраз у гэты час, позняй восенню, жанчыны збіраліся на вячоркі і пралі. І толькі пасля Каляд у хату заносілі кросны.

Пераймальніца ткацкіх традыцый Анжэла Ладыш з Воранаўскага раёна паказвала майстар-клас, седзячы за кроснамі.

– Такаць мяне навучыла народны майстар Станіслава Вікенцьеўна Міхна з вёскі Пагодна, што на Вораўшчыне, – расказвае жанчына. – Наша ткацтва – унікальнае, і ўнесена ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны. Зараз я раблю дыван: бачыце, па чорным полі раскіданы чырвоныя ўзоры. Ткацвам займаюся ўжо пяць гадоў.

Завітаўшы ў этнаграфічны музей, можна было паспрабаваць змалоць у жорнах збожжа, выпрасаваць рушнікі, адгадаць загадкі, успомніць прыказкі і прымаўкі, а таксама паслухаць народныя песні.

IMG_3750.JPG