“Прывітанне” з воранаўскай зямлі

Принёманский регион 19 ноября 19 1216
“Прывітанне” з воранаўскай зямлі
Картинки по запросу дожинки гродно 2019

На галоўнае абласное свята аграрыяў 23 лістапада ў Смаргонь накіруюцца супрацоўнікі культуры Воранаўшчыны. На тэматычным падворку “Скарбы малой радзімы” яны прадставяць лепшыя традыцыі, гістарычнае мінулае нашага краю.

На адной з пляцовак фэсту раскінецца музей пад адкрытым небам. На шырокі агляд варанаўчане выставяць экспанаты з пакоя-музея Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Туды ж на дзень пераедзе і ткацкі станок. На кроснах будзе ткаць і даваць майстар-клас Анжэла Ладыш — пераймальніца старажытнага рамяства ў народнага майстра Беларусі Станіславы Міхно.

Для свайго падворка работнікі культуры выбралі незвычайны інтэр’ер — шацёр у выглядзе дома-крэпасці ў в. Гайцюнішкі перыяду ХVI стагоддзя. Уласнымі рукамі з цюкоў змайстравалі вежы, астатнія элементы дэкарацыі прыбылі з Мінска. Антураж Сярэднявечча захаваецца і ў строях вядучых, пашытых у лепшых традыцыях Вялікага Княста Літоўскага.

Пакуль захоўваецца інтрыга, які сноп ад нашага раёна прыбудзе ў Смаргонь. Вядома толькі, што яго старанна ўкладуць работнікі філіялаў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. А артысты народнага ансамбля народнай музыкі “Лявоны” пазнаёмяць жыхароў Смаргоні і іх гасцей са сваёй песеннай творчасцю.

За некалькі тыдняў да “Дажынак” пешаходны бульвар сталіцы фэсту ўпрыгожылі лаўкі з гербамі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны, у тым ліку і Воранаўскага.

Марына КАНДРАТОВІЧ.