Удзел у выбарах — паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнасці

Выборы 15 ноября 19 1239
Удзел у выбарах — паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнасці
image007

Аб гэтым павінны ведаць не толькі паўналетняя моладзь і дарослыя, але малодшыя падлеткі.

Парламенцкія выбары — важная падзея не толькі для краіны, але і ў жыцці кожнага грамадзяніна, які мае права выбіраць і галасаваць. Прыйшоўшы на выбарчы ўчастак, мы не толькі выконваем свой грамадзянскі абавязак, але і вызначаем, якім будзе заўтрашні дзень роднай краіны.

14 лістапада  інфармацыйная гадзіна ў 6 класе Доцішскай сярэдняй школы на тэму “Адказны выбар сёння — заклад надзейнага і стабільнага заўтра” прайшла на мясцовым выбарчым участку №64 Доцішскага сельскага выканаўчага камітэта. Навучэнцы сустрэліся з членамі выбарчай камісіі Аленай Савель і Аленай Жукоўскай, якія завочна пазнаёмілі іх з кандыдатамі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54, у даступнай форме расказалі пра асаблівасці працэсу галасавання, падлік галасоў выбаршчыкаў, прадэманстравалі выбарчы бюлетэнь і скрынку, у якую іх кідаюць. Школьнікі мелі магчымасць зазірнуць у кабіну для галасавання.

image005

Незалежным назіральнікам у гэты час на ўчастку была намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Доцішская СШ Наташа Станіславаўна Мінакоўская. Нечаканая сустрэча прыемна здзівіла шасцікласнікаў. Педагог расказала пра свае правы і абавязкі падчас назірання за выбарамі.

Экскурсія на выбарчы ўчастак выклікала ў школьнікаў станоўчыя эмоцыі. Дзеці паабяцалі, што ў будучым будуць прымаць актыўны ўдзел у выбарах, якія будуць праходзіць у нашай краіне.

Алена Русялевіч,

класны кіраўнік.

image001