Падарожжа “Назад у СССР”

Из редакционной почты 23 октября 19 1960
Падарожжа “Назад у СССР”
20191004_112654

У карагодзе залатых лісцяў і святочных букетаў закружылася свята, прысвечанае Дню настаўніка, у Забалацкім НПК. Пачалося яно з усмешак, віншаванняў педагогаў  і Дня самакіравання. Маладыя “настаўнікі”, у ролі якіх выступілі вучні старэйшых класаў, упершыню зайшлі ў свае вучнёўскія калектывы і правялі ўрокі. А настаўнікі трымалі экзамен на прафесіяналізм: вучні-настаўнікі-дублёры праводзілі іх урокі. Вынікі падвялі на адмысловай нарадзе пры “дырэктару” — усё атрымалася выдатна, першы крок у прафесію педагога зроблены. У другой палове дня настаўнікаў чакаў незвычайны канцэрт — падарожжа “Назад у СССР”. Успомніць мінулае запрасілі і ветэранаў педагагічнай працы: А.Д. Карпянкову, З.М. Рамановіч, Л.С. Сямашку, Г.Б. Фірыновіч, І.С. Мацкевіч, Л.І. Юшэвіч, В.А. Мерляка і Ф.С. Войшніс.

Пад пазыўныя песні “Взвейтесь кострами, синие ночи” ў залу ўвайшлі “піянеры” і рапартавалі дырэктару школы Надзеі Іванаўне Юшэвіч: “Усё для правядзенне канцэрта гатова!” У прывітальным слове дырэктар павіншавала Аляксандру Дзмітрыеўну і Яўгена Навумавіча Карпянковых з атрыманнем Падзякі старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 75-годдзем з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці. А загадчыцу школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея “Спадчына” Фаіну Сцяпанаўну Войшніс — з атрыманнем дыплома І ступені на ХVІІІ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры. 

А далей “запрацавала машына часу”. Прысутныя накіраваліся ў 70-я гады. Дарослыя ва ўспамінах прайшліся па чароўных сцяжынках школьнага жыцця. Разам з вучнямі чыталі вершы пра акцябратаў. Настаўнікі далі ўрачыствае абяцанне юных піянераў, пасля чаго школьнікі павязалі ім чырвоныя гальштукі. З гумарам і весела ўдзельнічалі ў конкурсе строя і песні, успомнілі, што і колькі каштавала ў савецкі час, любімыя выразы савецкага кіно, знайшлі аналагі мінулага ў сённяшніх гаджэтах.

20191004_113358

20191004_122109

20191004_122829

20191004_120350

20191004_113754

Падарожжа скончылася непрыкметна хутка. Слёзы радасці і суму па тых далёкіх часах выступілі на вачах многіх настаўнікаў. А калі ў рукі ўзяў гітару адзінаццацікласнік Аляксандр Пячурчык, усе дружна праспявалі “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”. Песня не стала развітальнай. Педагогі яшчэ доўга за кубкам кавы размаўлялі, успаміналі маладосць, працоўныя будні, дзяліліся ўражаннямі.

— Мы вярнуліся ў наша юнацтва, —падзякавалі на развітанне педагогі-ветэраны А.Д. Карпянкова, І.С. Мацкевіч і Л.С. Семашка. — Было хвалююча. Вельмі ўразіла шчырасць дзяцей, тое, што яны пранікліся духам таго часу. А мы, здаецца, памаладзелі на шмат год і з прыўзнятым настроем будзем вяртацца дадому.

Валянціна КОЦІК,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Забалацкага НПК.

Фота з архіва аўтара.