У эпіцэнтры свята беларускага пісьменства былі і воранаўскія журналісты

За любимую Беларусь 02 сентября 19 1788
У эпіцэнтры свята беларускага пісьменства былі і воранаўскія журналісты
1C9A5547

Падчас двухдзённай творчай камандзіроўкі журналісты “Воранаўскай газеты” разам з калегамі з раёнак Гродзеншчыны і рэспубліканскіх СМІ працавалі на шматлікіх пляцоўках Дня пісьменнасці, каб у медыйнай прасторы склалася агульная панарама маштабнага свята.

1C9A5480

Акрамя таго, яны прынялі ўдзел у фестывалі кнігі і прэсы. У юбілейны 75-ты год сувенірная прадукцыя “Воранаўскай газеты” зроблена пад слоганам “Шануем традыцыі, думаем пра будучыню”. Распрацоўкай яе стылю займаліся рэдактар радыё Вольга Мялько і малады спецыяліст Вераніка Вельб. Элементы-сімвалы беларускага арнаменту з тлумачэннем іх значэння ўпрыгожылі каляндарыкі, магніты, закладкі, флаеры і інш.

1C9A5516 1C9A5528 1C9A5544 1C9A5554

1C9A55131C9A5565

Наведвальнікі пляцоўкі “Воранаўскай газеты” атрымоўвалі ў падарунак гэтыя карысныя інфарматыўныя сувеніры. А журналісты такім чынам нагадалі малым і дарослым беларусам,  што ў нас багатыя і прыгожыя нацыянальныя традыцыі.

Аляксандра СЛАВІНА.

Фота Марыны КАНДРАТОВІЧ і Алега БЕЛЬСКАГА.