“Нам ёсць што сказаць гасцям і ўдзельнікам свята”. У Слоніме пісьменнікі сустрэліся з журналістамі

“Нам ёсць што сказаць гасцям і ўдзельнікам свята”. У Слоніме пісьменнікі сустрэліся з журналістамі
“Нам ёсць што сказаць  гасцям і ўдзельнікам свята”. У Слоніме пісьменнікі сустрэліся з журналістамі

Падчас мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ў Слоніме ў прэс-цэнтры горада адбылася літаратурная сустрэча “Пісьменнікі Гродзеншчыны – гасцям і ўдзельнікам свята”. Перад прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі выступілі старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Войтка, аўтар шматлікіх праектаў у сацыяльных сетках для падлеткаў Галіна Богдан. 

IMG_1078_.jpg

– На сённяшні дзень у Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі больш за сорак сяброў,– гаварыла Людміла Кебіч. – Мы выступаем перад чытачамі, у нас шмат праектаў, конкурсаў, мы працуем з моладдзю, папулярызуем кнігі сваіх сяброў. У нас ёсць уласны альманах “На нёманскай хвалі”. Выдаем таксама анталогіі твораў сумесна з літаратарамі бліжэйшага замежжа, удзельнічаем у сумесных праектах з расійскімі літаратарамі. Як бачыце, шмат робіцца для развіцця пісьменства ў рэгіёне. Нядаўна мы наладзілі сувязі з латвійскімі і азербайджанскімі пісьменнікамі. На свяце беларускага пісьменства мы ўдзельнічаем у рабоце пляцоўкі “Слова пісьменніка”, прэзентуем кнігі. А новых кніг мы выдалі многа - толькі за апошнія паўгода – 11 кніг. 


IMG_1091_.jpg

– Намаганнямі літаб’яднання пры газеце “Слонімскі веснік”, – расказвала аб дзейнасці аб’яднання яго кіраўнік Ірына Войтка, – мы выдалі чарговы літаратурны альманах “Старонка”. Гэты альманах эксклюзішны - мы прэзентуем на свяце. Ён і прысвечаны Дню беларускага пісьменства ў Слоніме. Хачу адзначыць, што на Слонімшчыне ніколі не перавядуцца літаратурныя таленты, яна дала Беларусі нямала вядомых літаратараў. Наша літаб’яднанне імкнецца падтрымліваць маладых творцаў, шукае маладыя таленты. 


IMG_1109_.jpg

– Я пішу ў асноўным творы для дзяцей і падлеткаў, – адзначыла Галіна Богдан. – У маіх творах паказаны вострыя сітуацыі, з якімі сутыкаецца падлетак, і выйсце з гэтых сітуацый, даюцца парады падлеткам. А даваць такія парады я маю права, бо ў мяне 33-гадовы вопыт педагагічнай работы, я часта праводжу трэнінгі з дзецьмі (а працую я ў сярэдняй школе № 12 горада Гродна). Падлеткі маюць патрэбу ў добрых і мудрых парадах, але такіх кніг-дарадцаў для іх пакуль мала. І я гэты прабел імкнуся запоўніць сваёй творчасцю. Яна будзе прадстаўлена і на Дні беларускага пісьменства. 


IMG_1114_.jpg