Аб захаванні і развіцці духоўнай спадчыны беларускага народа. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Слонімскія чытанні 2019” праходзіць у сталіцы Дня беларускага пісьменства

Принёманский регион 31 августа 19 1208
Аб захаванні і развіцці духоўнай спадчыны беларускага народа. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Слонімскія чытанні 2019” праходзіць у сталіцы Дня беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства - гэта не толькі яскравыя канцэрты і выставы. Свята мае і больш сур'езную мэту - аб'яднаць навуковы і тэарэтычны патэнцыял айчынных даследчыкаў, абмеркаваць сённяшні дзень беларускага кнігадрукавання і актуальныя пытанні і тэмы пісьменніцкай галіны. Таму знакава, што сёння ў Слоніме ў межах XXVI Дня беларускага пісьменства з'ехаліся вядомыя і аутарытэтныя эксперты з ўсей рэспублікі. 

 

IMG_8701.JPG

 

Дарэчы, нацыянальнае свята заўсёды пачынаецца з такога мерапрыемства, якое прымеркавана да ўнікальных асаблівасцей таго рэгіёна, дзе праводзіцца Дзень пісьменства і з улікам яго гісторыка-культурнай спадчыны. Гэтым разам такой падзеяй стала рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні 2019”. 



IMG_8825.JPG1C9A4542.JPG


 

Тым часам і прадстаўніцтва навуковых колаў даволі шырокае і з розных сфераў. На  гэты раз канферэнцыя ўключае 26 дакладаў,шматлікіх прадстаўнікоў з розных галін навукі: літаратуры, гісторыі, археалогіі, этнаграфіі. 

 

Асаблівасць форуму, як падкрэсліваюць удзельнікі, у яго інтэграваным характары. У канферэнцыі ўдзельнічаюць не толькі вядомыя вучоныя, а таксама прадстаўнікі рэгіёна, а менавіта Слонімшчыны, – настаўнікі, краязнаўцы і нават маладыя таленты са школ раёну. Па выніках работы навукова-практычнай канферэнцыі будзе і рэальны вынік - мяркуецца падрыхтаваць зборнік.

 

Адкрыў нараду дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Ігар Капылоў. Асноўная мэта навуковага форуму – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыя нацыянальнай культуры і традыцый. 

 

1C9A4550.JPG

 

Ігар Капылоў адзначыў, што сёння заслужана свята прыйшло ў Слонім, у адзін з прыгажэйшых гарадоў Беларусі  са слаўнай гісторыяй, метафарычна кажучы горад, які быў калыскай для славутых пісьменнікаў і навуковых дзеячаў, такіх як Алег Лойка, Алесь Якімовіч, Сяргей Дарожны, Янка  Саламевіч і інш.

 

У сваю чаргу, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя перадаў прывітальны адрас ад старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара эканамічных навук, акадэміка НАН Беларусі  Уладзіміра Гусакова. Ён падкрэсліў, што навукоўцы супрацоўнічаюць  з экспертнымі профільнымі арганізацыямі з 90 краін, і сення навука зяўляецца рухавіком стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, а інтэлект нацыі –  галоўнае багацце краіны. 

 

1C9A4543.JPG1C9A4554.JPG

 

Сярдэчныя словы павагі беларускаму слову і сенняшняй сталіцы Дня беларускага пісьменства адрасавалі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд культуры” Тадэвуш Стружэцкі, беларускі празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч.

 

Ад імя Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі  былі ўручаны граматы і падзякі слонімцам: Сяргею Клёсаву, Веры Фядута,  Ірыне Радзецкай, Васілю Ракуцю, Ірыне Шпырковай, Сяргею Чыгрыну.

 

1C9A4556.JPG

1C9A4576.JPGIMG_8851.JPG1C9A4580.JPGIMG_8739.JPG

1C9A4598.JPG1C9A4551.JPG1C9A4604.JPG