Сям'я Анастасіі і Валерыя Дудзевічаў з Больцішкаў змагаецца за першынства на "Уладары сяла" на Дне беларускага пісьменства ў Слоніме

Знай наших! 31 августа 19 1239
Сям'я Анастасіі і Валерыя Дудзевічаў з Больцішкаў змагаецца за першынства на "Уладары сяла" на Дне беларускага пісьменства ў Слоніме
изображение_viber_2019-08-31_15-21-24

Анастасія працуе мастацкім кіраўніком у Больцішскім цэнтры культуры і вольнага часу. Галава сям'і - вадзіцелем у мясцовым сельгаспрадрыемстве. Яны выхоўваюць дачушачак - пяцігадовую Ганначку і трохгадовую Карыну.

У візітнай картачцы больцішцы прэзентавалі свае найлепшыя здольнасці. У мамы атрымоўваюцца цудоўныя ўпрыгожванні з бісеру, а печыва - не адцягнуць за вушы. А які гаспадарлівы Валерый! Агародніна і садавіна - адна любата. Госці свята не ўтрымаліся - паспрабавалі і вінаград, і яблыкі, і грушы з саду Дудзевічаў. Канешне ж, бацькам дапамагаюць дзяўчынкі. Як могуць для свайго ўзросту.

изображение_viber_2019-08-31_15-41-14

изображение_viber_2019-08-31_15-41-18

изображение_viber_2019-08-31_15-50-07

Пазней канкурсантаў чакалі гаспадарчыя іспыты: дошчачку прыгожа вычасаць, каня распрэгчы і запрэгчы, беовяно распілаваць. І завяршыліся выпрабаванні вясёлай эстафетай.

Пазней канкурсантаў чакалі гаспадарчыя іспыты: дошчачку прыгожа вычасаць, каня распрэгчы і запрэгчы, беовяно распілаваць. І завяршыліся выпрабаванні вясёлай эстафетай. 

P.S. Сям'я Дудзевічаў перамагла ў конкурсе «Лепшае сельскае падвор'е».

изображение_viber_2019-08-31_16-21-59

изображение_viber_2019-08-31_16-22-16

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.