“Праз літары праступаюць думкі, веды, пачуцці…”. Што значыць Дзень беларускага пісьменства для гродзенцаў, якія прафесійна працуюсь са словам?

“Праз літары праступаюць думкі, веды, пачуцці…”. Што значыць Дзень беларускага пісьменства для гродзенцаў, якія прафесійна працуюсь са словам?

 “Праз літары праступаюць думкі, веды, пачуцці…”. Што значыць Дзень беларускага пісьменства для гродзенцаў, якія прафесійна працуюсь са словам?

изображение_viber_2019-08-30_20-49-34.jpg

Доктар філалагічных навук, прафесар Марыя Канюшкевіч:
– У культурнай прасторы Беларусі шмат знакавых святаў, якія вызначаюць той ці іншы бок нашага жыцця. Дзень беларускага пісьменства вылучаецца не толькі як свята ўшанавання вялікіх асветнікаў святых Кірыла і Мяфодзія, што далучылі славян да Слова. Гэты дзень – першая нядзеля верасня  – сімвалічны – ён яднае ўсіх. І першакласнікаў, што ўпершыню пачынаюць асвойваць пісьменнасць, і настаўнікаў, і паэтаў, і навукоўцаў – словам, усіх, хто спасцігае ці ведае эстэтычную, інфармацыйную, духоўную, камунікатыўную цану слова. Мне, як чалавеку і лінгвісту, Дзень беларускага пісьменства бачыцца і адчуваецца як свята мовы і кнігі, якое паказвае нам вялікі цуд: людзі, глядзіце, адчуйце, як праз літары, праз іх спалучэнне праступаюць сэнс, думкі, веды, пачуцці, прыгажосць... Для непісьменнага гэта нейкія значкі, для пісьменнага – цэлы Свет! Якое ж гэта шчасце – быць пісьменным! 

 

 

изображение_viber_2019-08-30_20-51-51.jpg

Дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Лідзія Мальцава:
– Вельмі ганаруся тым, што ў гэтым годзе менавіта Гродзенчшына прымае на сваёй зямлі Дзень беларускага пісьменства. І адзначаць яго будзем сапраўды маштабна. У гэтага свята шматвектарная місія. І я як дырэктар бібліятэкі асабліва выдзяляю зварот да кніжнай спадчыны і папулярызацыю чытання. Мы нагадваем у гэты дзень, што бібліятэкі – гэта захавальнікі кнігі, месца, дзе можна знайсці любую літаратуру. Кожны год бібліятэка грунтоўна рыхтуецца да свята і выстаўляе найлепшыя выданні з фондаў і прыватных калекцый. У гэтым годзе кожная ўстанова арганізуе выставы, прысвечаныя малой радзіме, і госці змогуць пазнаёміцца з культурнымі асаблівасцямі кожнага рэгіёна. Напрыклад, Свіслацкі раён прадставіць выстаўку, прысвечаную Белавежскай пушчы, Гродзенскі раён раскажа пра Аўгустоўскі канал. Для мяне гэта адно з самых важных свят, якое дазваляе абмяняцца вопытам і паказаць свой патэнцыял вялікай колькасці людзей.


изображение_viber_2019-08-30_20-49-35.jpg

Дырэктар Гродзенскага філіяла гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Павел Скрабко:
– Гэта на самой справе цудоўнае свята, якое займае знакавае месца ў беларускай культурнай прасторы. Дзень беларускага пісьменства дазваляе захоўваць традыцыі, перадаваць культурны вопыт і ўшаноўваць гісторыю. І разам з тым, свята знаёміць нас з новымі дасягненнямі ў галіне літаратуры. І кожны раз, прыязджаючы на гэтае свята, бачу, што яно падабаецца людзям, госці зацікаўлены праграмай, і іх заўсёды шмат. Магу вылучыць конкурс чытальнікаў, які аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту. Мяне заўсёды ўражвае, як дзеці чытаюць вершы, наколькі гэта прафесійна, як яны адчуваюць кожны радок. Гэта неверагодна. Прыемна, што святам цікавяцца не толькі беларусы, але і замежныя літаратары. Таксама вельмі падабаецца, што праходзіць многа сустрэч з пісьменнікамі, мы арганізуем шэсць з іх. Дарэчы, мы падрыхтавалі рознапланавую праграму. На нашай пляцоўцы будуць міні-квэсты, майстар-клас па пісьму на берасце, конкурс каліграфіі, і гэта далёка не поўны спіс. Безумоўна, будзе продаж друкаванай прадукцыі. Кожны год мы чакаем гэтага свята, каб паказаць свае дасягненні, пабачыць калег, абмяняцца вопытам і парадаваць гасцей свята.