Да нашай Каралевы і любай Маці — у Тракелі

Духовность 13 июля 19 2439
Да нашай Каралевы і любай Маці — у Тракелі
1C9A8364

Пелігрымка — гэта бласлаўлёны час, які дазваляе спазнаць сябе, свае сілы на шляху да Бога, цуд сустрэчы з Дзевай Марыяй. Гэта святая крыніца, з якой можна бясконца чэрпаць Божыя ласкі. Так  у Тракелях засведчылі пелігрымы. А таксама зазначалі, што прыйшлі да Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, каб выказаць Ёй вялікую ўдзячнасць за ўсемагчымыя дары, якія атрымліваюць ад Яе нашы сем’і.

1C9A8300 1C9A8304 1C9A8310 1C9A8317 1C9A8319

Сёння гэтыя словы гучалі лейтматывам праз усю святую ўрачыстую імшу, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. У службе таксама прынялі ўдзел архіепіскап-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, біскупы Беларусі, святары, у тым ліку тыя, якія раней працавалі ў тракельскім санктуарыі. Разам з вернікамі маліліся прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Розумам, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк.

1C9A8326 1C9A8328 1C9A8345 1C9A8351 1C9A8353 1C9A8355 1C9A8369 1C9A8374 1C9A8380 1C9A8390

Нават надвор’е спрыяла сумеснай малітве. Сонейка шчодра сагравала прысутных. А тыя, напоўненыя верай да Бога, любоўю да бліжняга, ад усяго сэрца дзякавалі Найсвяцейшай Панне Марыі за цуд у Тракелях, які з’ядноўвае сотні вернікаў у адзіную каталіцкую сям’ю.

— Праз стагоддзі гучыць у Тракелях малітва, — адзначыў Мікалай Розум. — Шчырая, адухоўленая. Бо яна за плён у нашай Бацькаўшчыне, малой радзіме, за нашых людзей і іх дабрабыт.

1C9A8400 1C9A8405 1C9A8414 1C9A8418 1C9A8426 1C9A8431 1C9A8432 1C9A8435 1C9A8441 1C9A8449 1C9A8456 1C9A8460 1C9A8469 1C9A8475 1C9A8483 1C9A8499 1C9A8511 1C9A8517 1C9A8521 1C9A8527 1C9A8538 1C9A8559 1C9A8565 1C9A8571

У канцы службы да пелігрымаў звярнуўся настаяцель тракельскага санктуарыя Юрый Бяганскі і заклікаў іх:

— Нясіце ў вашы дамы, вёскі, гарады, вашым родным, знаёмым людзям атрыманую сёння ў Тракелях надзею на святасць. Няхай і яны спазнаюць яе, іх сэрцы напоўняцца верай у тое, што з Божай і Дзевы Марыі дапамогай у іх усё атрымаецца, што мары споўняцца, адыдзе самота. Тыя, хто адзінокія, створаць сем’і, а сужанцы спазнаюць бацькоўства… Ідзіце дадому з Богам у душы. Толькі не згубіце ў паўсядзённых буднях надзею на святасць.

1C9A8578 1C9A8629

 

1C9A8623 1C9A8612 1C9A8610 1C9A8599

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.