Пераможца абласнога літаратурнага конкурса з Воранаўскага раёна Юстына Огар атрымала магчымасць пабываць на II Еўрапейскіх гульнях

Пераможца абласнога літаратурнага конкурса з Воранаўскага раёна Юстына Огар атрымала магчымасць пабываць на II Еўрапейскіх гульнях
Юныя паэты і празаікі Гродзеншчыны за перамогу ў літаратурным конкурсе атрымаюць магчымасць пабываць на II Еўрапейскіх гульнях

Да галоўнай спартыўнай падзеі гэтага года – II Еўрапейскіх гульняў 2019 сваё дачыненне мае і  літаратура. Спытаецеся: як? Адказ на гэтае пытанне добра ведаюць удзельнікі першага і адзінага ў краіне абласнога літаратурнага конкурсу сярод навучэнскай моладзі "Беларусь алімпійская", пераможцаў якога назвалі ў Гродна.
Яшчэ ўвосень старт яму быў дадзены Гродзенскім аддзяленнем Саюзу пісьменнікаў Беларусі па ўзгадненні з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў 2019, Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. На суд журы было прадстаўлена 98 работ юных аўтараў з усёй Гродзеншчыны. 

 

DSCN5832.JPGDSCN5834.JPG

 

 Многія творы юнакоў сапраўды ўразілі і здзівілі не толькі зместам, але і формай. Сярод паэтычных работ была, напрыклад, балада пра славутага волата, які ўслаўляў родны край спартыўнымі дасягненнямі, – расказала старшыня абласнога аддзялення Саюзу пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч. – Гэта творчае спаборніцтва гарманічна аб'яднала ў сваёй ідэі тэмы спорту і літаратурнай творчасці, патрыятызму, здаровага ладу жыцця і духоўны патэнцыял нашай моладзі.

 

Творча дзеці падышлі і да афармлення работ. Многія дапоўнілі фотаздымкамі галоўных герояў сваіх твораў, а ў дадзеным выпадку яшчэ і крыніц натхнення. У цэнтры такой увагі былі залаты пас Івана Ядэшкі і алімпійскі поспех Алены Валчэцкай, спартыўны герой Мастоўшчыны Алег Юрэня і ўдзельніца Паралімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе Алеся Макрыцкая, якая родам з Воранаўскага краю. 

 

DSCN5844.JPGDSCN5842.JPG

 




 

Але конкурс ёсць конкурс. У трох узроставых катэгорыях у ім былі вызначаны шэсць абсалютных пераможцаў. Імі сталі гарадзенкі Марта Русецкая, Вікторыя Пейхарт і Караліна Кулікоўская, Лізавета Чарнушэвіч з Ашмяншчыны, Анастасія Майсюк з Мастоўскага і Юстына Огар з Воранаўскага раёнаў. Усе яны ў дадатак да дыпломаў і падарункаў атрымаюць магчымасць убачыць спартсменаў II Еўрапейскіх гульняў не з экранаў тэлевізараў. Ужо зусім хутка паедуць у сталіцу, каб паназіраць за ходам спаборніцтваў з трыбун.

 

 Гэтую маштабную спартыўную падзея спраўды можна назваць малымі Алімпійскімі гульнямі, –  віншуючы пераможцаў, адзначыла госця цырымоніі ўзнагароджання чэмпіёнка Алімпіяды 1964 года Алена Валчэцкая. – Як і ў любым спаборніцтве вялікую ролю ў ім будзе мець падтрымка балельшчыкаў. Цяперашні конкурс – яшчэ адно пацверджанне таго, што на Гродзеншчыне яна ўжо лунае ў паветры, і адчуе яе кожны з 38 нашых землякоў, які прадставяць вобласць і страну на найбуйнейшым міжнародным форуме.
 

DSCN5862.JPGDSCN5892.JPGDSCN5939.JPGDSCN5950.JPG