Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся
DSC00085

Гэтая прымаўка стала лейтматывам прафарыентацыйнай сустрэчы выпускнікоў Доцішскай сярэдняй школы з рабочай групай Воранаўскага райвыканкама ў складзе старшыні райвыканкама Мікалая Розума, дырэктара КСУП “Доцішкі” Генадзія Казлоўскага, метадыста аддзела адукацыі Наталлі  Скорб.

Вучні 9 і 11 класаў знаходзяцца ў пошуку будучай прафесіі, якая стане гарантам сацыяльнай паспяховасці і матэрыяльнай стабільнасці.           Выпускнікі нашай школы, выхадцы з сельскай мясцовасці, канешне, больш скіравалі позірк у бок сельскагаспадарчых прафесій.

Размова на сустрэчы і ішла пра бонусы пры навучанні ў ВНУ і ССНУ сельскагаспадарчай накіраванасці. Вучні пачулі з вуснаў старшыні райвыканкама аб моладзевай палітыцы мясцовай улады, аб прыярытэтах пры працаўладкаванні, аб матэрыяльным заахвочванні студэнтаў, якія навучаюцца па накіраванні ад сяльгасарганізацый раёна. Былі закрануты пытанні аб перспектывах развіцця малой радзімы.

Многія вучні выйшлі ў задуменні.  Каму працягваць жыццё і традыцыі родных вёсак? Магчыма, гэта наш лёс. І ад нас будзе залежыць росквіт ці заняпад цяпер квітнеючых прастораў.

Падаецца, што сярод сёлетніх выпускнікоў ёсць будучыя гаспадары вясковых сядзіб  і ўладанняў.

Ганна Пташынская,

намеснік дырэктара Доцішскай сярэдняй школы.