У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак пракуратуры

Принёманский регион 27 февраля 19 1354
У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак пракуратуры
27 лютага быў урачыста адкрыты абноўлены будынак пракуратуры Смаргонскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Генадзь Дыско, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, галоўны інжынер “Гроднажылбуд” Святаслаў Навіцкі (гэта будаўнічая арганізацыя выконвала капітальны рамонт будынка), начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Іван Лыско. 

0574462a6b7a406af02291493da1a2de.jpg

Ад гасціннай смаргонскай зямлі намесніку генпракурора быў уручаны каравай. Мясцовыя самадзейныя артысты выканалі некалькі песень. Шаноўныя госці падрыхтавалі падарункі для калектыву смаргонскай пракуратуры. Іх уручылі пракурору раёна Андрэю Клышэвічу і прадстаўнікі мясцовых падраздзяленняў сілавых структур – райаддзела міліцыі, гарадскога аддзела “Ахова”, райваенкамата, суда. 

a06018302f337ac87c151c71a9df1c8e.jpg01bdd15a841ec39b4a37cc1f4fdccd48.jpg

Потым намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, і ўсе госці зайшлі ў абноўлены будынак пракуратуры, каб агледзець яго знутры. 

7ab7ca7f43d503768aae6889674d2ff8.jpg27390cb386a288d4ba597dda9d7c2c4e.jpg8ac4759f52e294c8038697188c03fedc.jpg

СТОИТ ПОЧИТАТЬ 

Безопасность детей. Профилактика правонарушений. Пресс-конференцию для журналистов СМИ провел прокурор области Виктор Корзун
 

Уровень доверия населения милиции в Гродненской области – самый высокий в стране 

Законность и правопорядок, внимание – каждому человеку. В прокуратуре области подвели итоги работы за 2018 год