Новае да Дня беларускага пісьменства, сучасныя СМІ і інфармацыйная бяспека. Міністр інфармацыі краіны Аляксандр Карлюкевіч у рамках адзінага дня інфармавання наведаў Карэліцкі раён
– Канешне, сёння асноўная медыйная нагрузка, калі казаць пра ўплыў на грамадства, знаходзіцца ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-рэсурсах. Гэта нягледзячы на тое, што ў Беларусі выходзіць каля тысячы зарэгістраваных друкаваных СМІ. Улічваючы сучасныя рэаліі, перакананы, што ўсе асноўныя рэсурсы медыйнай інфармацыйнай павінны скіраваць свой погляд на інтэрнэт-прастору і сеткавыя рэсурсы, –адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Зараз для гэтага існуюць усе ўмовы.
І галоўнае – ёсць запатрабаванасць з боку спажыўцоў: першую інфармацыю чытачы, як правіла, атрымліваюць анлайн з інтэрнэт-рэсурсаў. Да прыкладу, сёлета 36,5 % наведвальнікаў XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падчас апытання, якое праводзілася ў першыя дні, адказалі, што даведаліся пра падзею са сродкаў масавай інфармацыі – друкаваных і электронных. А 42,0 % апытаных назвалі сацыяльныя сеткі.
Канешне, размова не ідзе пра тое, каб цалкам адмовіцца ад папяровых выданняў. Тым больш, у рэгіёнах пэўная частка чытачоў традыцыйна аддаюць перавагу друкванаму фармату.
– Сёння поруч з працай у папяровых СМІ, канешне ж, значная роля адыходзіць да сучасных тэхналогій і платформ. Неабходна паэтапна рухацца наперад. У тым ліку, рэгістраваць сайт як сеткавае выданне. Гэта крок наперад, – кажа міністр інфармацыі.
Дарэчы, гэта прадугледжана законам “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў у сілу
1 снежня мінулага года і скіраваны на ўдасканаенне праваадносін у СМІ. На сённяшні дзень у краіне зарэгістравана дзевяць сеткавых выданняў. У тым ліку “grodnonews.by” першы ў Гродзенскім рэгіёне атрымаў такую рэгістрацыю.
Звярнулі ўвагу ўдзельнікі сустрэчы і на тое, што, чым больш уплывовымі становяцца сацыяльныя сеткі і інтэрнэт, тым больш актуальна паўстае пытанне інфармацыйная бяспекі, асабліва дзяцей. У краіне ў гэтым кірунку ўжо зроблена нямала.
– Канешне, ва ўсім свеце існуе такая практыка, як абарона дзяцей ад інфармацыі. Хачу сказаць, што ў дачыненні да друкаванай інфармацыі, тэлевізійнага прадукта і нават інтэрнэт рэсурсаў зроблена шмат, –адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Гэта тэма досыць складаная, і над ёй працуюць усе грамадскія інстытуты. Сёння варта праявіць большую кансалідацыю органам дзяржаўнага кіравання і інстытутам дзяржаўнай улады ў вырашэнні гэтых задач. Часам мы паасобку робім шмат, але праца павінна быць кансалідаваная.
Стваральнікаў і распаўсюджвальнікаў СМІ аб’яднае выстава
Значная падзея для сродкаў масавай інфармацыі, што аб’ядноўвае на адной прасторы СМІ ўсёй краіны, – выстава “СМІ у Беларусі”. Сёлета яна пройдзе 2 – 4 мая.
Як распавёў міністр інфармацыі, на выставе ў Мінску больш шырока будуць прадстаўлены распаўсюджвальнікі друку, у першую чаргу, “Белсаюздрук”. Сёння ў яго склад уваходзяць усе рэгіёны краіны (за выключэннем Магілёўскай вобласці).
Паступова ідзе праца па ўсталяванні сучасных павільёнаў, у якія можна зайсці. У Мінску да ІІ Еўрапейскіх гульняў іх з’явіцца каля 20. З цягам часу такія павільёны “Белсаюздруку” будуць усталяваны і ў рэгіёнах. Вырашаюцца і іншыя пытанні дзейнасці “Белсаюздруку”.
– У гандлёвай сетцы Белсаюздруку істотнае месца сёння займаюць кандытарскія вырабы, цыгарэты. У той час як асноўная задача – распаўсюджванне папяровых сродкаў масавай інфармацыі. І мы, канешне, гэтаму аспекту будзем надаваць больш увагі. А гэта ў сваю чаргу патрабуе іншых адносін па лагістыцы, у тым ліку скарачэння колькасці пастаўшчыкоў, змяншэння пасрэдніцкіх паслуг і г.д. Таксама ставім мэту падняць заработную плату супрацоўнікаў, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Свята твора і творцы
У Гродзенскай вобласці ўжо сёння актыўна ідзе падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, які традыцыйна ладзіцца ў першыя выходныя верасня. Як заўсёды, ён аб’яднае творцаў Беларусі і замежжа. Асаблівасць гэтага года – больш шырока плануецца прадставіць медыйныя сродкі інфармацыі. Шмат увагі будзе нададзена асветніцкай праблематыцы. І гэта цалкам заканамерна, бо Дзень беларускага пісьменства – выдатная магчымасць праявіць большую ўвагу да беларускай мовы і літаратуры. Абавязкова пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі новых твораў і выданняў.
Значнай падзеяй Дня беларускага пісьменства і выдатным падарункам жыхарам горада будзе адкрыццё ў Слоніме сучаснай кнігарні.
Як адзначыў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, апошнія 4 – 5 гадоў ідзе пэўнае развіццё сеткі “Белкнігі”, штогод адчыняюцца некалькі новых кнігарняў. Летась – 6. Мяркуецца, і ў гэтым годзе будзе прыкладна столькі ж.
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ
Александр Карлюкевич: симпозиум "Писатель и время" - площадка для укрепления миролюбивых и добрососедских отношений
Создан оргкомитет для подготовки Дня белорусской письменности в 2019 году
Свыше десяти тематических площадок, памятник Льву Сапеге в Слониме и преображение Жирович