Чацвёрты дзень Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”

16 августа 18 1278
Чацвёрты дзень Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”
IMG_1219

Прайшоў гэты ласкавы жнівеньскі дзень у аграгарадку Больцінікі, вядомага у суседніх з Беларуссю краінах дзякуючы знакамітаму паэту Адаму Міцкевічу.

IMG_1227 IMG_1228 IMG_1231 IMG_1233 IMG_1238

Вось і сёння, 16 жніўня, тут,  ля сцен маёнтка графа Путкамера, можна было ўбачыць і пачуць дыялог-прызнанне ў каханні Адама і Марылі, ролі якіх выканалі Яраслаў Івашкевіч і Эдзіта Сакалоўская. Вобраз графа ўвасобіў Іван Бянкевіч, эканомкі — Вольга Толкач. Натхнёна прагучалі ў старадаўнім парку вершаваныя, а таксама празаічныя творы Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Наталлі Батраковай, Эдуарда Асадава, Якуба Коласа. Але больш за ўсё кранулі вершы Адама Міцкевіча, якія праз стагоддзі хвалююць сэрца, гімнам гучаць і сцвярджаюць, што каханне вечнае…

IMG_1240 IMG_1241 IMG_1248 IMG_1249 IMG_1251 IMG_1265 IMG_1269

А данеслі гэтую неўміручую ісціну майстры мастацкага чытання: Валянціна Квецень, Ірына Яковіч, Таццяна Сініцкая, Тамара Стэцэвіч, Надзея Лісоўская, Марыя Жаліс, Наталля Камінская, Паліна Станкевіч, Валерыя Харужая, Дзіяна Маліноўская.

Больцінікі… Адам і Марыля… Светлае каханне… Высокая паэзія…

IMG_1274 IMG_1278 IMG_1282 IMG_1286 IMG_1292