Вось дык частавалі на “Чарнічным фэсце” у Больцішках! (Фота)

15 июля 18 2191
Вось дык частавалі на “Чарнічным фэсце” у Больцішках! (Фота)
IMG_0044

Ліпеньскае свята ў гонар гэтай карыснай і смачнай ягады другі год збірае жыхароў і гасцей аграгарадка. А як жа яго тут не ладзіць, калі столькі ягадных мясцін вакол! Руплівыя мясцовыя гаспадыні чарніцамі не толькі сваю сям’ю штогод забяспечваюць, але і для свята запас робяць. Лепшым збіральніцам  — Алене Цевель, Ганне Юрэвіч, Ірыне Бароўскай — арганізатары свята не толькі падзякавалі са сцэны, але і падрыхтавалі падарункі.

IMG_9640 IMG_9643 IMG_9651 IMG_9659

На фэсце ў Больцішках ягад сапраўды было шмат. Імі частавалі гасцей, елі на хуткасць, з імі дэфіліравалі. Чарніцы былі галоўным упрыгожваннем пірагоў і хатняй выпечкі, якую прадставілі на конкурс работніцы Нацкага, Жырмунскага, Радунскага, Місявіцкага цэнтраў культуры.  

IMG_9665 IMG_9670 IMG_9675

Галоўнай на свяце была Ягадная Пані, якая паставіла перад гасцямі задачу выбраць Каралеву “Чарнічнага фэсту”. Шасцярым прэтэндэнткам на тытул прыйшлося вытрымаць некалькі творчых конкурсаў, пакуль яе. Каралевай свята журы вызначыла вясёлую, спрытную і каларытную Людмілу Лебядзевіч з Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра.

Галоўным жа сюрпрызам на фэсце стаў чарнічны дэсерт ад Больцішскага ЦКіД, які ўразіў сваімі памерамі. Пачастунку хапіла на ўсіх гасцей свята. Было смачна!    

Падрабязней аб фэсце ў Больцішках чытайце на старонках “Воранаўскай газеты”.

IMG_9678 IMG_9681 IMG_9686 IMG_9705 IMG_9709 IMG_9710 IMG_9713

IMG_9636 IMG_9672 IMG_9691 IMG_9715 IMG_9723 IMG_9735 IMG_9895 IMG_9929 IMG_9968

IMG_9726 IMG_9727 IMG_9786 IMG_9794 IMG_9815 IMG_9829 IMG_9833 IMG_9838 IMG_9847 IMG_9848 IMG_9856 IMG_9858 IMG_9872 IMG_9878 IMG_9893 IMG_9897 IMG_9901 IMG_9933 IMG_9939 IMG_9947 IMG_9967 IMG_9974 IMG_9981 IMG_9982 IMG_9984 IMG_9989 IMG_9997

IMG_0005 IMG_0011 IMG_0012 IMG_0015 IMG_0027 IMG_0031 IMG_0039 IMG_0040 IMG_0044 IMG_0048 IMG_0049 IMG_0050 IMG_0051

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.