Як у Воранаве святкуюць Купалле (Фота, Відэа)
Любімае ў народзе свята распачолася на беразе воранаўскага возера а дзевятай гадзіне вечара папулярнымі мелодыямі і віншаваннямі герояў казак ды паданняў Купалы (Алякчей Бурч) і Купалінкі (Анастасія Войшніс). Да іх шчырых пажаданняў далучыліся і артысты народнага ансамбля “Лідчанка” пад кіраўніцтвам Вольгі Цішко. Калектыў існуе ўжо не адзін дзесятак год, змянілася не адно пакаленне яго ўдзельнікаў, але і сёння “Лідчанка” карыстаецца вялікай папулярнасцю і запатрабавана ў гледачоў. Вось і воранаўцаў лідчане пакарылі сваім вялікім сцэнічным маўстэрствам, тонкім адчуваннем прыгажосці народных песен, танцаў, жартаў. Хочацца разам з імі пажадаць усім сабраўшымся на Купалле, каб усім было “лёгка насэрцы, цяжка ў кашальку”. Па праўдзе кажучы, кашалькі ўсё ж палягчэлі. Бо патраціць грошы было на што: тут табе, пачынаючы ад шашлыкоў, розныя прысмакі ды напоі, а таксама вялікі выбар цацак для дзетвары.
[embed]https://youtu.be/jSQYu-8FwP8[/embed]
Не паспелі адгучаць апладысменты лідскім артыстам, як на сцэне з’явіліся марскі ўладар Няптун (Яраслаў Івашкевіч) і Царыца марская (Наталля Камінская) і прапанавалі гледачам цікавую гульнёвую праграму. Не памяшала весяліцца народу нават Ведзьма (Жанна Тамукевіч) са сваёй світай розных нячысцікаў.
А кульмінацыяй тэатралізаванага прадстаўлення, падрыхтаванага рэжысёрам Кацярынай Масель, былі пушчаныя дзўчатамі на ваду вянкі і купальскае вогнішча, як сімвал надзей і мараў на лепшую будучыню.
Неўзабаве вечар саступіў свае правы кароткай купальскай цёплай ночы і святочнай дыскатэцы.
Вікенцій ЯКОВІЧ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.