Урачыстасці ў Тракелях летась адбудуцца 6-7 ліпеня (Відэа)
Па традыцыі, у пачатку ліпеня адзначаецца свята цудоўнага абраза Маці Божай Тракельскай — Каралевы нашых сем’яў. Сёлета ўрачыстасці пройдуць 6–7 ліпеня.
[embed]https://youtu.be/57Ro9MKRE6I[/embed]
ПРАГРАМА
Пятніца, 06.07.2018
21.30 – Марыйны апэль і прывітанне пілігрымаў (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
21.45 – канферэнцыя на тэму: “Жыццё Марыі паводле Евангелля прыкладам нашага жыцця” (кс. Віталій Вайцяхоўскі, рэктар ВДС у Гродне)
– адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (кс. Віктар Ханька, дзекан Мастоўскага дэканату)
23.45 – падрыхтоўка да св. Імшы
24.00 – Марыйная Працэсія і канцэлебраваная св. Імша (узначальвае дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Вялікаселец)
Субота, 07.07.2018
02.00 – Ружанец, радасная частка (вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні)
03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (вернікі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне)
04.00 – песні праслаўлення (семінарыйны гурт "AVE")
05.00 – традыцыйныя спевы
06.00 – спеў Гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы
07.30 – канцэлебраваная св. Імша (святары юбіляты і нэапрэзбітэры; узначальвае дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі)
09.00 – сведчанні хлопцаў і дзяўчат з нагоды Года Моладзі ў Касцёле на Беларусі; акт аддання апецы Марыі
09.45 – падрыхтоўка да св. Імшы
10.00 – адпустовая канцэлебраваная св. Імша (узначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка)
– завяршэнне ўрачыстасці