Сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на Воранаўшчыне адзначаецца Дзень вышыванкі

Сёння, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на Воранаўшчыне адзначаецца Дзень вышыванкі
IMG_8802

Родныя ўзоры ўжо не першы год становяцца лейтматывам грандыёзнага свята. Вышыванкі з’яўляюцца сапраўднай візітоўкай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгажэнне, гэта своеасаблівы шыфр, праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і дае пэўны пасыл. Здаўна арнаменты лічыліся засцярогамі, у іх укладвалі станоўчы сэнс.

У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць, становіцца неад’емнай часткай у афармленні адзення, прадметаў побыту, інтэр’ера людзей усіх узростаў.

Галіна Шлемпа.

Фото аўтара.

IMG_8799 IMG_8809