Гармонія гісторыі і сучаснасці па-больцішскі

Гармонія гісторыі і сучаснасці па-больцішскі
20180701_120736

Сёння на базе філіяла “Больцішскі цэнтр культуры і дасуга” працавала пляцоўка  “Куточак малой Радзімы”.

20180701_124100

Як хутка бяжыць час, мінаюць стагоддзі. Змяняецца жыццё, але нязменнай застаецца спадчына, якую заставілі для нас нашыя дзядулі і бабулі. Мы сберагаем яе, не страціўшы пры гэтым тое каштоўнае, што назапашана нашымі продкамі, і перадаём сваім дзецям. Гэта пацвердзіла выстаўка этнаграфічных прадметаў, якая прыйшлася да спадобы ўсім  наведвальнікам Больцішскага цэнтра, асабліва дзеткам аграгарадка. Прыйшоўшы на выстаўку, яны адклалі свае гаджэты і з задавальненнем не толькі разглядвалі экспанаты, але і дакраналіся да рэчаў якім ужо шмат дзесяцігоддзяў. Асабліва юным жыхарам спадабаўся калаўрот. Яны з зачараваннем глядзелі, як хутка імчыць яго кола і як з воблака шэрсці атрымоўваецца танюсенькая нітачка.

20180701_124147 20180701_152344

Сучасныя гаспадыні ручнікі купляюць у магазіне, а раней жанчыны іх самі ткалі і вышвалі. На выстаўцы былі прадстаўлены вышытыя з любоўю ручнікі майстрыцы Ядзвігі Станіславаўны Лінга з вёскі Повалака, якія яшчэ ні адзін год будуць упрыгожваць не толькі дамы яе родных і блізкіх, але вось і такія выставы.

20180701_155203 20180701_163338