Дакраніся да вытокаў

Дакраніся да вытокаў
IMG-41fa46bc499b20ff48947b07cc4f305e-V

Запрашалі ў нядзелю працаўнікі Палецкішскага філіяла Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сваіх землякоў. Яны арганізавалі пляцоўку “Куточак малой радзімы”, дзе пад адкрытым небам для агульнага агляду былі выстаўлены экспанаты — прадметы хатняга побыту пачатку мінулага стагоддзя. З асаблівай цікавасцю разглядалі выставу дзеці, многія звярталіся за тлумачэннем, як раней выкарыстоўваліся гэтыя дзіўныя прадметы.

3

Для заахвочвання наведаць пляцоўку мясцовыя артысты падрыхтавалі і канцэртную праграму. Беларускія песні, якія разносіліся на ваколіцу, рабілі сваю справу — нягледзечы на дрэннае надвор’е, аднавяскоўцы з радасцю ішлі у клуб.

2