Музей пад адкрытым небам раскінуўся ля Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці

Год малой родины 30 июня 18 1750
Музей пад адкрытым небам раскінуўся ля Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці
0-02-04-2b1032cb54c56f67c369e4d18b6f451f4a81324d40d73e7f8d2ac1c0ffe12718_887c7152

На пляцоўцы “Куточак малой Радзімы”супрацоўнікі Цэнтра вырашылі прадставіць для аднавяскоўцаў экспанаты з пакоя-музея “Тут Радзімы маёй пачатак”. Што ён дзейнічае, і дарослыя, і дзеці ведаюць. А заглянуць? Не ва ўсіх раней атрымлівалася. Многія гэта спісвалі на недахоп часу. А тут пад адкрытым небам вабяць вока дарагія рэчы. Справа не ў іх матэрыяльнай каштоўнасці, а ў духоўнай. Такімі ж прыладамі працы, посудам карысталіся і пагародзенскія прабабулі і прадзядулі. А дакрануцца да іх – дакрануцца да мінулага свайго роду, адчуць непарыўную повязь з продкамі.

0-02-04-4da651d2ba1d5061e50ce76865da9380ff4637a3f55a7f8fb0f390765b4f2514_a8a161a8 0-02-04-5b12c08a1a137a7e0939cef1de6eaa88a30b8e02e2b387962f417afeea92ea45_6ed01763 0-02-04-6bd8b6418d4aafebe6bd549bb68a69787ad48596e86b3e408d746a9878a7bff8_67764df3 0-02-04-37cb2a8a8fa838d27c451868c431914b45ca25fd633118d14be6ebd1a05d04b3_d860bbb9

Вось і паспяшаліся дзеці з матулямі ды бабулямі заглянуць на імправізаваны музей. “Вось такая люлька вісела ў хаце бабулі”. “Ой, а я нават спрабавала кудзелю прасці”. “Цікава. Такі чамаданчык я б з сабой прыхапіла”. Можна было падслухаць такую гутарку між вяскоўцамі.

Увесь дзень, пакудь дзейнічае выстава, на вуліцы ля Цэнтра радуе землякоў і музыка. Душэўная, лірычная, дарагая сэрцу. Бо свая, беларуская.

0-02-04-52c852c10b2a50645ae0fd75ee1de38ed35a1c4ee2a904c47da318abaab1469d_3974f711 0-02-04-477adf314ad7e82ef9e59c1672a51995c254b4128c0c9dac986428d9648eb943_c5b1e24a 0-02-04-7395c6b3913dde48a40dafca4f82768605b07c4f578e7d7c3ad43601caf78b13_2efedd5f 0-02-04-22827d6cca04362f77b426c503e1ba4543906ad3dcfbc410f16213761b266318_531a0c39 0-02-04-29956acf81cc31d42ac7a82c2513c47e1dabb5fc4f99f04a26089f1f0822b618_61fab7f0 0-02-04-142356c157f0f1246014df73f936b7b3e8c4c72d2e5aaa4f292843c2fe9751c7_7f3521cc 0-02-04-861414a0fe7832fdf49642cf495bc863a7d70f8e0ef08606c46fa87177ce7f2e_62b44fc3 0-02-04-c07ef8e99964d82431a7a02c7a3940db1adf4ba5651047089b13f138143785a2_4a347aa0 0-02-04-c65a2e118346c6de87f328b1f53c496787729460923da3dbc1d97c910a4ee402_4dc9216c 0-02-04-ca5191bbb713e88d74fd5ca9d42871a96e49237b7ee0143f6449ee433b392fba_d1f4df6c