Этнаграфічныя пляцоўкі з’явіліся ў аграгарадках Воранаўшчыны

Год малой родины 30 июня 18 2016
Этнаграфічныя пляцоўкі з’явіліся ў аграгарадках Воранаўшчыны
IMG_3577

Пад адкрытым небам іх аформілі работнікі клубных устаноў раёна. Цярпліва і ашчада яны гадамі збіралі экспанты ў навакольных вёсках, а напярэдадні галоўнага свята краіны далі магчымасць сваім землякам дакрануцца да спадчыны малой радзімы.

 IMG_3611

Ёсць што паказаць у Жырмунах. У мінулым годзе ў будынку мясцовага цэнтра культуры і дасуга адкрылася этнаграфічная экспазіцыя “Сцежкамі продкаў”, стылізаваная пад сялянскую хату. Больш за дзвесце экспанатаў, сабраных школьнікамі і работнікамі ўстановы на жырмунскай зямлі, дапамаглі стварыць каларыт беларускай вёскі. Прылады працы, мэбля, посуд,адзенне выдатна захаваліся, у чым можна было ўпэніцца ўвачавідкі.  Частка рэчаў пакінула сцены пакоя, “перасяліліся” на пляўцоўку ў цэнтры аграгарадка.

IMG_3600

У Жырмунах існуе аматарскае аб’яднанне “Уют” для жанчын сталага ўзросту. У яго ўваходзяць трынаццаць мясцовых рукадзельніц, якія займаюцца вышыўкай, вязаннем, выцінанкай, вырабам сувеніраў з прыроднага матэрыялу. Майстрыцы з’яўляюцца носьбітамі народных мастацтваў, якія са старажытных часоў былі жыццёва неабходнымі рамёствамі сялянскага быту. Іх работы таксама былі прадстаўлены на пляцоўцы.

IMG_3593

Жыхары аграгарадка, нягледзячы на ветранае надвор’е, не праходзілі міма. Спыняліся, разглядвалі рэчы. Моладзь цікавіліся не толькі іх назвамі, але і тым, для чаго яны выкарыстоўваліся ў свой час.Тлумачыла і расказвала аб усім загадчыца цэнтра Святлана Вараноўская.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

IMG_3602 IMG_3587 IMG_3584 IMG_3583 IMG_3581