“Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь”

“Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь”
IMG_20180629_151025

IMG_20180630_123853

Такую назву носіць кніжная экспазіцыя, аформленая ў Радунскай гарпасялковай бібліятэцы напярэдадні Дня Незалежнасці. На ей прадстаўлена амаль чатыры дзясяткі кніг, якія змяшчаюць звесткі аб роднай Беларусі, яе гістарычнай і паэтычнай спадчыне, сімволіцы. На паліцах — літаратура рознага кшталту. Мастацкая, навукова-папулярная, публіцыстычная. З кнігамі суседнічаюць і прадметы побыту беларусаў. На пачэсным месцы — каравай, які работнікі гэтай установы захавалі яшчэ са свята абласных дажынак.

Бібліятэка Радуні налічвае больш за дзве тысячы чытачоў, на працягу тыдня яны змогуць наведваць выставу.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

IMG_20180629_150646