У Гродне падчас фестывалю адсвяткавалі адкрыццё выставы фотаклуба "Гродна"

У Гродне падчас фестывалю адсвяткавалі адкрыццё выставы фотаклуба "Гродна"

Фотавыстава “Гродна – карагод сяброў” гэтым разам сабрала працы 19 аўтараў, сярод якіх Аляксандр Ласмінскі, Міхаіл Ісачанка, фотакарэспандэнт "Гродзенскай праўды", Сяргей Барушка, Петр Янчэўскі, Ян Хведчын і іншыя таленавітыя фотамастакі. Разам яны  прадставілі амаль 200 работ. 


Позірк праз аб'ектыў не проста сфатаграфаваў імгненне, але, як казалі некаторыя гледачы, затармазіў жыццё, надаў яму свое асаблівае адценне. Фотаздымкі расказваюць пра самыя яскравыя імгненні мінулага XI фестывалю нацыянальных культур, ад першых яго акордаў да  фінальнай кропкі. 

IMG_4177.JPG
IMG_4178.JPG

 

На фотаздымках  -  шчаслівыя твары людзей на фоне старажытнага цэнтра Гродна,  каларытныя касцюмы, запальныя танцы, апетытныя стравы,  шматлюдныя вуліцы ўтульнай Гародні. Прадстаўнікі шматнацыянальнай Беларусі дэманструюць усяму свету, што ў  Беларусі  пануюць  прынцыпы сяброўства і моцнага яднання. 

DPP_34991.JPGIMG_4081.JPG

 


Ала БЯЛОВА