Лепшых стралкоў сярод каманд сілавых ведамстваў вызначылі на турніры ў Гродне (+Відэа)
Завяршыліся спаборніцтвы па стральбе сярод каманд праваахоўных ведамстваў Гродзенскай вобласці на прызы старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Каманда ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама заняла першае месца.
У індывідуальным заліку на першым радку - начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі і старшы інспектар ДПС БДПС Іван Яскевіч, на другой пазіцыі - міліцыянер АМАПа УУС Сяргей Лукоўскі.