У Воранаве сёння Масленіцу святкавалі і блінамі частавалі (Фота, +Відэа)
[embed]https://youtu.be/H4q0PHNdvFI[/embed]
Прыгожым і вясёлым, з конкурсамі і спартыўнымі спаборніцтвамі, гульнямі і забавамі, карагодамі і песнямі ў выкананнні воранаўскіх і шчучынскіх артыстаў-аматараў выдалася гэтае народнае свята. Вядома ж, гараджане ў першую чаргу аддавалі перавагу блінам, як сімвалу заможнасці і дабрабыту. А падзівіцца і сапраўды было чаму. Духмяныя бліны са смятанай, ікрой, мёдам, павідлам і іншай смачнай начынкай прапаноўвалі ў гандлёвым ларку райспажыўсаюза. Апетытна выглядалі бліны і бліночкі на сталах тэматычных падворкаў, якія падрыхтавалі работнікі ўстаноў культуры з Доцішкаў, Больцінікаў і Беняконяў, Радуні, Жырмунаў, Забалаці і Гіркаў, Місявічаў і Больцішкаў, Пагародна і Паляцкішкаў.
Не здарма ж у народзе кажуць: калі сыта Масленіцу правядзеш, то так і цэлы год пражывеш.